wd wp Пошук:

Міністэрства беларускіх спраў Літвы

Міністэрства беларускіх спраў Літвы (літ.: Lietuvos gudų reikalų ministerija) — орган выканаўчай улады ў літоўскім урадзе ў 1918-1923 гг. Створана ў выніку перагавораў паміж Віленскай беларускай радай і Прэзідыумам Літоўскай Тарыбы ад 27 лістапада 1918 года. Беларусам адводзілася 25% з агульнай колькасці месц у літоўскім урадзе. Міністэрства дзейнічала на тэрыторыі Гродзеншчыны і Віленшчыны, яго ўзначальвалі Язэп Варонка (1.12.1918-12.3.1919; 12.4.1919-19.6.1920) і Дамінік Сямашка (19.6.1920-2.2.1922).

Сфарміравала 1-ы беларускі пешы полк, які дыслацыраваўся ў Гродне. Пры ўдзеле прадстаўнікоў Міністэрства беларускі спраў Літвы створаны Гродзенская павятовая рада, беларуская краёвая ўправа і камітэт сувязі культурна-нацыянальнага адраджэння. Мела на мэце папярэдзіць акупацыю беларускіх заходніх зямель Польшчай шляхам стварэння супольнай беларуска-літоўскай дзяржавы. У 1923 годзе, пасля канчатковага далучэння Віленшчыны да Польшчы, адносіны з літоўскім урадам пагоршыліся і міністэрства спыніла сваю дзейнасць.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 лістапада 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Беларусы ў Літве
Міністэрства беларускіх спраў Літвы
Міністэрствы Літвы
Зніклі ў 1923 годзе
Вікіпедыя:Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
З’явіліся ў 1918 годзе
1918 год у Літве