wd wp Пошук:

Дамінік Сямашка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сямашка.

Дамінік Сямашка (літ.: Domininkas Siemaško; 16 жніўня 1878, Вільня — 27 лістапада 1932) — беларускі палітык.

Біяграфія

Дамінік Сямашка

У 1898—1901 гг. член загранічнага саюза польскіх сацыялістаў у Парыжы, Львове і Цюрыху (у Парыжы член студэнцкай арганізацыі «Сувязь»). У 1902 годзе дэлегаваны ў Лондан, дзе займаўся наборам агітацыйных брашур на беларускай мове. Аўтар праекта стварэння Народнага ўніверсітэта імя А. Міцкевіча. Удзельнік беларускага нацыянальнага руху на Віленшчыне, член Віленскай беларускай рады. 25.3.1918 ў Мінску ўдзельнічаў у пасяджэнні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі, якая абвясціла незалежнасць БНР. Як прадстаўнік беларускіх арганізацый у 1918—1919 гг. уваходзіў у Літоўскую Тарыбу. Быў прыхільнікам федэрацыі Беларусі і Літвы. У складзе літоўскай дэлегацыі ўдзельнічаў у рабоце Парыжскай мірнай канферэнцыі (1919—1920), на якой выступаў за далучэнне Віленшчыны і Гродзеншчыны да Літвы. У чэрвені 1920 — лютым 1922 кіраўнік Міністэрства беларускіх спраў Літвы. Уваходзіў у склад літоўскай дэлегацыі пры заключэнні мірнага дагавора паміж Літвой і РСФСР 1920 «як прадстаўнік беларускага насельніцтва Віленскай і Гродзенскай губерняў». Падтрымліваў ідэю «вялікай Літвы» за кошт этнічна беларускіх тэрыторый. Пазней працаваў у літоўскай пажарнай ахове.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 19 снежня 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1878 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Міністры беларускіх спраў Літвы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў Каўнасе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Віленскай беларускай рады
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 27 лістапада