wd wp Пошук:

Віленская беларуская рада

Віленская беларуская рада (ВБР) — каардынацыйны цэнтр беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый у студзені 1918 — чэрвені 1919.

Выбрана на Беларускай канферэнцыі 1918 ў Вільні і замяніла сабой Беларускі народны камітэт. Старшыня А. Луцкевіч. 3 абвяшчэннем 16.2.1918 незалежнасці Літоўскай Рэспублікі ВБР стала цалкам на незалежніцкія пазіцыі. 19.2.1918 прыняла пастанову, паводле якой сувязь паміж Расіяй і Беларуссю абвяшчалася парванай. Вітала абвяшчэнне 9.3.1918 БНР. 6 членаў ВБР (В. Ластоўскі, А. Луцкевіч, І. Луцкевіч, Я. Станкевіч, Д. Сямашка, Я. Туркевіч) былі кааптаваны ў Раду БНР і прынялі ўдзел у складанні Трэцяй Устаўнай граматы БНР. 27.11.1918 6 членаў ВБР (В. Ластоўскі, І. Луцкевіч, Я. Станкевіч, Д. Сямашка, У. Талочка, К. Фалькевіч) уключаны ў склад Літоўскай Тарыбы. Пасля акупацыі Вільні Чырвонай Арміяй дзейнасць ВБР практычна спынена. 3 прыходам у горад польскіх войск у красавіку 1918 ВБР звярнулася да Ю. Пілсудскага з дэкларацыяй, у якой выказвала надзею, што ён дапаможа аднавідь незалежную Беларусь у яе этнічных межах і дазволіць дзейнасць Рады БНР. Спыніла існаванне пасля стварэння Цэнтральнай беларускай рады Віленшчыны і Гродзеншчыны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі
З’явіліся ў 1918 годзе
Беларусы ў Вільнюсе
Гісторыя Беларусі (1918—1939)
Арганізацыі Вільнюса
Зніклі ў 1919 годзе