wd wp Пошук:

Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля

Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля — каталіцкая тэалагічная навучальная ўстанова ў горадзе Мінску. Апекуном вучэльні з’яўляецца святы Ян Хрысціцель. Заняткі абдываюцца ў Хрысціянскім цэнтры па вул. Серафімовіча, 19.

Гісторыя

16 кастрычніка 2010 года распачаў сваю дзейнасць «Цэнтра падрыхтоўкі катэхэтаў» пры Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

30 жніўня 2013 года Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Паўлавіч Гуляка ўручыў Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі каледжа. Духоўная навучальная ўстанова была заснавана Мітрапалітам на базе «Цэнтра падрыхтоўкі катэхэтаў». Дырэктарам Каледжа прызначаны кс. д-р Ян Крэміс[1][2]. Заняткі першапачаткова абдываліся пры Чырвоным касцёле ў Мінску, на сённешні дзень у Хрысціянскім цэнтры.

Кірункі

Навучэнцы ІІІ курса, у залежнасці ад групы (B, C, D, Е), акрамя прадугледжаных праграмай навучання прадметаў, наведваюць лекцыі, якія даюць магчымасць атрымання адпаведнай кваліфікацыі (катэхет, кантар, супрацоўнік КСМК, куратар пілігрымак)[4].

Абітурыенты

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная. Пасля заканчэння каледжа навучэнцы атрымліваюць дыплом з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі. Навучанне ў каледжы бясплатнае.

Год/чалавек Паступіла Выпускнікоў
2018 18[5]  ?
2019  ? 10[6]
2020  ? 11[7]
2021  ? 8[8]

Выкладчыкі

Дырэктары

Зноскі

  1. Мінскі тэалагічны каледж — навучанне толькі для католікаў?
  2. У Мінску зарэгістраваны Каледж тэалогіі
  3. Мінскі тэалагічны каледж аб’яўляе набор навучэнцаў
  4. Мінскі тэалагічны каледж аб’яўляе набор навучэнцаў
  5. У Дзень ведаў арцыбіскуп Кандрусевіч даў старт новаму навучальнаму году ў Мінскім тэалагічным каледжы
  6. У Мінскім тэалагічным каледжы завяршыўся навучальны год
  7. У Мінскім тэалагічным каледжы з удзелам біскупа Яшэўскага афіцыйна распачалі навучальны год
  8. У Мінскім тэалагічным каледжы з удзелам біскупа Велікасельца ўрачыста завяршыўся навучальны год
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2010 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Каледжы паводле алфавіта
Катэгорыя·Каледжы Мінска
Катэгорыя·Вуліца Серафімовіча (Мінск)
Катэгорыя·Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Катэгорыя·Духоўныя навучальныя ўстановы Беларусі