wd wp Пошук:

Эканамічны факультэт БДУ

Эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта рыхтуе спецыялістаў па наступных напрамках:

Дэкан факультэта — Міхаіл Міхайлавіч Кавалёў — прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук, ганаровы дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Кафедры

На факультэце існуе 5 кафедраў:

Кафедра эканамічнай тэорыі.

Кафедра вядзе навуковыя даследаванні інстытуцыянальных змен у пераходнай эканоміцы, працэсаў глабалізацыі і рэгіяналізацыі, развіцця прадпрымальніцтва, а таксама сістэмнай трансфармацыі ва ўмовах пераходу да рынку. Узначальвае кафедру вядомы беларускі эканаміст, прафесар Клюня Уладзімір Леанідавіч

Кафедра тэарэтычнай і інстытуцыянальнай эканомікі.

Вядзе навуковыя даследаванні сучаснай эконамічнай тэорыі, палітычнай эканоміі і эканамічнай палітыкі, гісторыі эканомікі і эканамічнай навукі Беларусі, а таксама эканамічнай тэорыі дзяржавы. Доктар навук Лямешчанка Пётр Сяргеевіч — буйны спецыяліст у галіне інстытуцыянальнай эканомікі, забяспечвае супрацоўніцтва факультэта з Цэнтрам грамадскіх навук Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава

Кафедра банкаўскай і фінансавай эканомікі

Напрамак навуковых даследаванняў: механізм кіравання грошава-фінансавымі патокамі ў трансфармацыйнай эканоміцы. Тарасаў Уладзімір Іванавіч — вядомы беларускі эканаміст (раней з’яўляўся намеснікам дырэктара Інстытута эканомікі Акадэміі навук) — узначальвае кафедру банкаўскай і фінансавай эканомікі.

Кафедра менеджмента

Даследуе праблемы электроннага гандлю і Інтэрнэт-маркетынга. Кафедру ўзначальвае доктар навук Паньшын Барыс Мікалаевіч

Кафедра эканамічнай інфарматыкі і матэматычнай эканомікі

Кафедра вядзе навуковыя даследаванні тэорыі аптымальнага прыняцця рашэнняў у эканоміцы, метадаў у эканоміцы, экспертных сістэм аптымізацыі, класіфікацыі і рэйтынга. На кафедры працуе 4 дактары навук. Дэкан факультэта Кавалёў Міхаіл Міхайлавіч узначальвае кафедру.

Гісторыя

30 лістапада 1921 года быў створаны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У яго складзе пачаў дзейнічаць факультэт грамадскіх навук (ФГН), які змяшчаў у сабе эканамічны факультэт. Праз 4 гады ад факультэта грамадскіх навук адасобіўcя факультэт гаспадаркі і права, ад якога с цягам часу адасобіўся факультэт народнай гаспадаркі ў складзе чатырох аддзелаў: адміністрацыйна-прамысловага, кааператыўнага, планава-статыстычнага і фінансавага. У 1931 годзе на базе факультэта народнай гаспадаркі былі створаны тры эканамічныя інстытуты: планава-эканамічны, фінансава-эканамічны і інстытут кааперацыі. А 20 мая 1933 г. яны былі аб’яднаны ў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (БДІНГ, цяпер БДЭУ), куды перайшлі працаваць многія выкладчыкі БДУ.

Пасля стварэння БДІНГ эканамічнае жыццё БДУ на некаторы час замерла. Але ў 1938 годзе кафедру палітычнай эканоміі ўзначаліў прафесар А. І. Лур’е (1895—1948). Да 1940 г. кафедра аформілася як самастойная навуковая і вучэбная адзінка. У 1972 годзе кафедра палітычнай эканоміі была падзелена на дзве: кафедру палітычнай эканоміі прыродазнаўчых факультэтаў і кафедру палітычнай эканоміі гуманітарных факультэтаў. У 1991 годзе кафедра палітычнай эканоміі гуманітарных факультэтаў была названа кафедрай эканамічных навук БДУ. Аддзел палітычнай эканоміі быў названы аддзелам эканомікі. Адначасова ў складзе філософска-эканамічнага факультэта быў створаны аддзел менеджмента.

1 сакавіка 1999 года рашэннем Савета БДУ ў якасці самастойнага падраздзялення Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў створаны эканамічны факультэт

Навучанне

Умовы паступлення

Неабходна падаць 3 сертыфіката цэнтралізаванага тэсціравання па прадметах:

Акрамя гэтага, пры фарміраванні выніковага бала ўлічваецца бал атэстата аб сярэдняй адукацыі.[1]

Працэс навучання

Акрамя вочнага навучання на факультэце па спецыяльнасцях «эканамічная тэорыя», «менеджмент» і «фінансы і крэдыт» могуць атрымаць адукацыю як тыя, хто імкнецца атрымаць раўналежную або другую вышэйшую адукацыю, так і тыя, хто жадаў бы сумяшчаць вучобу і працу.

Першыя тры гады ўсе студэнты, незалежна ад спецыяльнасці, атрымліваюць фундаментальную эканамічную (мікраэкономіка, макраэкономіка, рэгіянальная і міжнародная экономіка), фінансавую (бухгалтарскі ўлік і аўдыт, карпаратыўныя фінансы, бізнес-планаванне, інвестыцыйны аналіз), інструментальную (матэматыка, інфарматыка, базы дадзеных, статыстыка, эканаметрыка, прыняцце рашэнняў, лагістыка) подрыхтоўку. Вывучэнне спецыяльных предметаў у адпаведнасці з распрацаванай вучэбнай праграмай пачынаецца з 3-4 курса.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт першым з ВНУ Беларусі пачаў і працягвае выкарыстоўваць сістэму дыстанцыйнага навучання студэнтаў. Cеткавая адукацыйная платформа (САП) eUniversity дае студэнтам магчымасць на працягу ўсяго тэрміна навучання знаёміцца з метадычнымі матэрыяламі па вывучаемаму прадмету, выконваць тэставыя і кантрольные заданні, а таксама кансультавацца з выкладчыкам па ўзніклых падчас працы пытанням.

Штогод факультэт выпускае не менш за 10 вучэбных дапаможнікаў. Практычна ўсе выданні прадстаўлены ў электроннай бібліятэцы, доступ да якой магчымы праз сайт факультэта.[2] Пошук літаратуры, якая зацікавіла, можна ажыццявіць як праз адпаведны вучэбны план, так і праз індывіальную старонку лектара.

Вучэбная і вытворчая практыка ў дзяржаўных установах на айчынных і замежных прадпрыемствах, у фірмах і банках дапамагае студэнтам не толькі атрымаць вопыт практычнай працы, але і знайсці найбольш падыходнае месца працы пасля заканчэння ўніверсітэта. Таксама з гэтай мэтай у БДУ створана адмысловае кадравае агенцтва.

Магістратура і аспірантура

Пасля чатырох гадоў навучання студэнтам даецца магчымасць здаць выпускны тэст, абараніць выпускную працу і атрымаць дыплом бакалаўра. Маючы такой дыплом, можна працягнуць навучанне і па заканчэнні вучэбнага года атрымаць традыцыйны дыплом спецыяліста. Аднак лепшыя з бакалаўраў аддаюць перавагу навучацца за мяжой па сучасных магістрскіх праграмах, першым чынам, у Расіі. Атрымаць дыплом магістра магчыма таксама і ў БДУ. Менавіта эканамічны факультэт першым у БДУ стварыў паўнавартасную двухгадовую магістратуру (вочную і завочную).

Выпускнікі, у якіх ёсць дыплом магістра, маюць магчымасць працягнуць навучанне ў аспірантуры, на працягу трох гадоў абараніць дысертацыю і тым самым папоўніць эліту нацыянальнай эканамічнай навукі. Навучанне ў аспірантуры вядзецца па наступных кірунках:

Міжнароднае супрацоўніцтва

Эканамічны факультэт актыўна вядзе абмен студэнтамі з лепшымі замежнымі ўніверсітэтамі (універсітэт г. Ангальта, Універсітэт Ота фон Герыке ў Магдэбургу (Германія), інстытут менеджменту FONTIS, Эйндтховен, Галандыя, універсітэт Moldes, Нарвегія), а таксама вядзе сумесныя навуковыя даследаванні.

Сумесныя праекты з замежнымі партнёрамі факультэта:

З Ангальцкім прыкладным універсітэтам, Магдэбургскім універсітэтам, універсітэтам у Молдэсе (Нарвегія) заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве, якія прадугледжваюць працу над сумеснымі студэнцкімі праектамі па актуальных праблемах эканамічнага супрацоўніцтва і навучанне ў магістратуры дадзеных універсітэтаў. Эканамічны факультэт БДУ развівае сумесную працу з эканамічным факультэтам МГУ, Кіева-Магілянскай акадэміяй.

Таксама на базе кафедры эканамічнай інфарматыкі і матэматычнай эканомікі ў 2006 годзе быў праведзены 18-ы Еўразійскі кангрэс па лінгвістыцы і індустрыяльнай эканоміцы.

На факультэце навучаюцца каля ста замежных студэнтаў як з краін СНД, так і з далёкага замежжа (Германіі, Грэцыі, Іарданіі, Кіпра, Кітая, Лівана, Манголіі, Сірыі).

Дэканы

Зноскі

  1. www.bsu.by — Падрабязней аб правілах адукацыі. Архівавана 23 лістапада 2007.
  2. www.economy.bsu.by — сайт Эканамічнага факультэта БДУ

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вуліца Карла Маркса (Мінск)
З’явіліся ў 1999 годзе
Эканамічныя факультэты
Факультэты БДУ
Вікіпедыя:Факультэты без геаграфічных каардынат
1999 год у Мінску
Факультэты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылка на катэгорыю Вікісховішча адсутнічае ў Вікідадзеных