Міле́вічы[1] (трансліт.: Milievičy, руск.: Милевичи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавета. Размешчана на правым беразе ракі Случ, за 16 км на поўнач ад Леніна.
Паводле пісьмовых крыніца вядома з XVI ст. як вёска ў Новагарадскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі[2].
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк.