Мі́лашавічы[1] (трансліт.: Milašavičy, руск.: Милошевичи) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мілашавіцкага сельсавета.
Знаходзіцца за 35 км у напрамку на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Лельчыцы, за 242 км ад Гомеля, каля ракі Убарць[2], на аўтамабільнай дарозе Р36[3].