wd wp Пошук:

Мікіта Дзмітрыевіч Капленка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Мікіта Капленка (нар. 18 верасня 1995, Маладзечна) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Валгар» з Астрахані.

Клубная кар’ера

Выхаванец дзіцячай школы мінскага «Дынама», з 2011 года пачаў выступаць за дубль клуба. У дублі апусціўся з першапачатковай пазіцыі нападніка на пазіцыю паўабаронцы. Сезон 2015 правёў у арэндзе ў клубе Першай лігі «Бяроза-2010».

У студзені 2016 года «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Капленка вярнуўся ў «Дынама», дзе стаў працаваць з асноўнай камандай[2]. Сезон 2016, аднак, пачаў у дублі, пазней стаў трапляць на лаўку запасных асноўнай каманды. 4 чэрвеня 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць брэсцкага «Дынама» (4:1), і з таго часу замацаваўся ў асноўным складзе мінчан на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У лістападзе 2016 года падпісаў новы двухгадовы кантракт з дынамаўцамі[3].

Пачынаў сезон 2017 у якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. Улетку страціў месца ў складзе і стаў часцей заставацца на лаўцы запасных, у кастрычніку вярнуўся ў асноўны склад. У красавіку 2018 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[4].

Сезон 2019 пачынаў у дублі, з мая стаў выступаць у стартавым складзе асноўнай каманды, аднак з верасня часцей заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2020 года кантракт з дынамаўцамі быў разарваны[5], і неўзабаве паўабаронца стаў іграком жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ»[6]. Прапусціў пачатак сезона 2020, у далейшым замацаваўся ў складзе жодзінцаў і дапамог клубу выйграць бронзавыя медалі чэмпіянату.

У студзені 2021 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[7] і неўзабаве стаў іграком «Чайкі» з расійскай ФНЛ[8]. У ліпені 2021 года «Чайка» была адпраўлена ў трэці дывізіён. Паўабаронца яшчэ некаторы час гуляў за каманду, аднак у жніўні пакінуў клуб[9].

У верасні 2021 года папоўніў склад астраханскага «Валгара»[10].

Міжнародная кар’ера

У 2012 годзе гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў сярэдзіне другога тайму матча супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Пазней трывала выклікаўся ў моладзевую зборную, хоць часцей заставаўся на лаўцы запасных. Усяго за моладзевую зборную правёў 7 матчаў.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011дубльДынама10
2012дубльДынама307
2013дубльДынама303
2014дубльДынама302
2015Д2Бяроза-2010267
2016Д1Дынама160
2017Д1Дынама200
2018Д1Дынама230
2019Д1Дынама140
2020Д1Тарпеда-БелАЗ171
2020/21 (2)Д2Чайка80
2021/22 (пач.)Д3Чайка30

Зноскі

  1. Nikita Kaplenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Бондаренко, Капленко и еще три экс-игрока «Березы-2010» вызваны на сбор в минское «Динамо»
  3. Футбол. Никита Капленко подписал новый контракт с минским “Динамо”, рассчитанный сроком на два года
  4. Капленко и Лапун продлили контракты с минским “Динамо”
  5. Никита Капленко покинул минское “Динамо”
  6. Капленко перешел в “Торпедо-БелАЗ”
  7. Капленко ушел из “Торпедо-БелАЗ”
  8. Никита Капленко подписал контракт с российской “Чайкой”
  9. Никита Капленко расстался с “Чайкой”
  10. Никита Капленко перешел в астраханский “Волгарь” из российской ФНЛ
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Валгар Астрахань
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Ігракі ФК Чайка Песчанакопскае
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 верасня