wd wp Пошук:

Мікалай Ян Нарушэвіч

Мікалай Ян Нарушэвіч (? — 16 красавіка 1575) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі падскарбі літоўскі (з 1566).

Біяграфія

Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Паўла Нарушэвіча.

З 1544 вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. Служыў Жыгімонту II Аўгусту. Староста ваўкавыскі ў 1556, пасля маркаўскі і мядзельскі, каралеўскі сакратар з 1558, адначасова з 1562 вялікі пісар літоўскі.

Адзін з ініцыятараў валочнай памеры ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1554—1555 праводзіў яе ў Берасцейскім старостве, да 1560 — у прыдняпроўскіх валасцях (Гомель, Магілёў, Мсціслаў, Орша, Свіслач, Мазыр, Бабруйск, Крычаў). У 1566 прызначаны падскарбіем земскім літоўскім. Належаў да магнацкай апазіцыі Люблінскай уніі 1569, выступаў за права ВКЛ мець свае законы і склікаць асобныя соймы пры агульным з Польшчай абранні караля і вырашэнні пытанняў абароны і знешняй палітыкі на сумесных соймах.

Пасля смерці Жыгімонта II Аўгуста выступаў за кандыдатуру царэвіча Фёдара Іванавіча на сталец Рэчы Паспалітай, падпісаў элекцыю Генрыка Валезы.

Зямельный ўладанні

Валодаў Хомскам і Жаберам у Пінскім павеце, маёнткамі ў Троцкім павеце і Жамойці. “Попіс войска літоўскага 1567 года” сведчыць пра тое, што Мікалай Нарушэвіч выстаўляў 100 вершнікаў з сваіх майнткаў:

“Подскарби земский великого князства Литовского. Месяца ноябра 16 дня. Пан Миколай Нарушович, подскарби земский великого князства Литовского, писар господарьский, державца Марковский, Мядельский, Ушпольский и Пенянский, ставил почту з ыменей своих с повинности коней сорок, а на ласку короля его милости коней шестьдесят. Всих коней сто збройно пнцри, прил., тар., др.; при том почте пан подскарби ставил драбов пеших сорок з ручницами а з рогатинами”[1].

Крыніцы

Зноскі

  1. Литовская Метрика. Отдел первый. Часть третья: Книги публичных дел. Переписи войска Литовского/ Русская историческая библиотека, издаваемая императорскою Археографическою комиссиею. Т.33. - Петроград, 1915. - С.452-453.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 16 красавіка
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Старосты ваўкавыскія
Катэгорыя·Старосты маркаўскія
Катэгорыя·Старосты мядзельскія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Пісары вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Падскарбіі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарушэвічы
Катэгорыя·Памерлі ў 1575 годзе