wd wp Пошук:

Мікалай Дзмітрыевіч Несцяровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Несцяровіч. Мікалай Дзмітрыевіч Несцяровіч (25 ліпеня 1903, вёска Енцы, Кармянскі раён, Гомельская вобласць — 27 снежня 1984) — беларускі батанік-дэндролаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1956), доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1956). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1967).

Біяграфія

Скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут (1931). З 1931 загадчык вучэбна-дасведчаным лясніцтвам, асістэнт Беларускага лесатэхнічнага інстытута, у 1937—1941 гг. вучоны сакратар, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела Цэнтральнага батанічнага саду АН БССР, з 1946 г. загадчык аддзела, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута біялогіі АН БССР. У 1956—1969 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук АН БССР, адначасова загадчык аддзела Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР. У 1969—1973 гг. віцэ-прэзідэнт АН БССР, у 1973—1975 гг. навуковы кансультант, з 1975 г. загадчык аддзела Інстытута эксперыментальнай батанікі АН БССР.

Навуковая дзейнасць

Працы па развіцці тэорыі і практыкі ляснога і зялёнага будаўніцтва, вывучэнні біялагічных, марфалагічных і фізіялагічных асаблівасцей росту і развіцця мясцовых і інтрадуцыраваных драўняных раслін у залежнасці ад фактараў навакольнага асяроддзя. Ім выкананы ўнікальныя даследаванні па вывучэнні марфалагічных прыкмет і асаблівасцей насення і пладоў многіх драўняных раслін. Распрацаваў прыроднае раянаванне тэрыторыі Беларусі для мэтаў інтрадукцыі. Дзяржаўная прэмія БССР 1976 за цыкл работ па вывучэнні марфалагічных, фізіялагічных і біялагічных асаблівасцей драўняных раслін.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1973, 1979), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1983), Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971), Айчыннай вайны I і II ступені (1944, 1945), Чырвонай Зоркі (1943), «Знак Пашаны» (1951), медалямі.

Навуковыя працы

Літаратура

Спасылкі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 22 лістапада 2021.
  2. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кармянскім раёне
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты НАНБ
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута біялогіі АН БССР
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Батанікі Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Супрацоўнікі Цэнтральнага батанічнага саду НАНБ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Выкладчыкі БДТУ
Катэгорыя·Дэндролагі Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 27 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1984 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў