wd wp Пошук:

Мікалай Геранім Сяняўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Мікалай Сяняўскі. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Мікалай Геранім Сяняўскі (1645 — 5 снежня 1683) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай. Харунжы вялікі (16681674) і маршалак надворны каронны (16741680), ваявода валынскі (16801683), гетман польны каронны з 1683.

Трымаў Львоўскае (з 1679), Радамскае, Рагатынскае і Пясечынскай староствы. Граф «на Шклове і Мышы».

Біяграфія

З магнацкага роду Сяняўскіх герба «Ляліва», сын Адама Гераніма і Вікторыі Альжбеты з Патоцкіх.

У 1663 атрымаў пасаду ротмістра, у 1666 стражніка вялікага кароннага, пасля 1667 палкоўнік. У 1676 быў маршалкам сойму.

За права валодаць мястэчкам Мыш і вёскай Баранавічы судзіўся з езуіцкім калегіумам у Мышы. У 1683 захапіў Мыш і навакольныя вёскі.

Ваяваў за Яна Казіміра з казакамі і татарамі. Супраціўнік рокашу Любамірскага. Удзельнічаў у кампаніях Яна Сабескага (Падгайцы, Хоцім). У 16731674 праводзіў самастойныя аперацыі на Падоллі і Малдове. Удзельнічаў у кампаніі пад Венай 1683. Праз паноўную там заразу памёр неўзабаве пасля перамогі.

З маёнткаў выстаўляў у войска 3 конныя харугвы і драгунскі полк, на чале якіх ваяваў з казакамі, крымскімі татарамі і туркамі[3].

У шлюбе з Цэцыліяй Марыяй Радзівіл меў сына Адама Мікалая і дачок Яну і Тэафілію.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #137698089 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Mikołaj Hieronim Sieniawski // NUKAT — 2002.
  3. ЭнцВКЛ, 2005

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Род Сяняўскіх
Катэгорыя·Памерлі 15 снежня
Катэгорыя·Старосты пясечынскія
Катэгорыя·Сяняўскія
Катэгорыя·Харунжыя вялікія каронныя
Катэгорыя·Палкоўнікі Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Старосты рагатынскія
Катэгорыя·Гетманы польныя каронныя
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Ваяводы валынскія
Катэгорыя·Маршалкі Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Памерлі 5 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1683 годзе
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Старосты львоўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1645 годзе
Катэгорыя·Старосты радамскія
Катэгорыя·Пахаваныя ў Цярнопальскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Маршалкі надворныя каронныя
Катэгорыя·Асобы