wd wp Пошук:

Мікалай Аляксандравіч Паклонскі

Мікалай Аляксандравіч Паклонскі (нар. 14 жніўня 1949, в. Гарадок, БССР) — фізік, спецыяліст у галіне фізікі паўправаднікоў. Доктар фізіка-матэматычных навук (2002), прафесар (2004), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021)[1].

Біяграфія

Пасля сканчэння фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1971 годзе працаваў у БДУ і ў НДІ прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі пры БДУ. Пасля сканчэння вочнай аспірантуры БДУ ў 1976 годзе працаваў у НДІ ПФП імя А. Н. Сеўчанка ў лабараторыі электронных метадаў эксперыментальнай фізікі.

З 1993 года працуе на кафедры фізікі паўправаднікоў і нанаэлектронікі БДУ. У 1982 годзе ім абаронена кандыдацкая дысертацыя, а ў 2001 годзе доктарская дысертацыя на тэму «Статычнае экранаванне і скокавы перанос зарадаў у паўправадніках». У 2003 годзе прысвоена навуковае званне прафесара. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 5 кандыдацкіх дысертацый.

У 2008 годзе прысуджана прэмія імя А. Н. Сеўчанкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па фізіцы паўправаднікоў і нанаэлектроніцы. Распрацаваў тэорыю экранавання электрастатычнага поля ў кавалентных крышталях са скачковым пераносам электронаў па дамешкавых атамах. Выявіў інфранізкачастотныя аўтавагінні току ў легіраваным полікрыштальным крэмніі. Вымераў размагнічвальнае поле на паверхні ферамагнітных металаў метадам электроннага перамагнітнага рэзанансу.

Аўтар звыш 400 навуковых і навучальна-метадычных прац, у тым ліку 6 патэнтаў, больш за 170 навуковых артыкулаў, 2 манаграфій, 11 навучальных дапаможнікаў. Падрыхтаваў 5 кандыдатаў навук. Уваходзіць у склад Дзяржаўнага экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі. Член навукова-рэдакцыйнай калегіі Беларускай энцыклапедыі[2].

Зноскі

  1. https://nasb.gov.by/rus/news/photo/20211220/list.pdf
  2. https://bsu.by/best_employers/23506-d

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уздзенскім раёне
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»