wd wp Пошук:

Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крукоўскі. Мікалай Ігнатавіч Крукоўскі (16 лістапада 1923, в. Машкова, Аршанскі раён, Віцебская вобласць30 верасня 2013, Мінск) — беларускі філосаф, культуролаг. Доктар філасофскіх навук (1986), кандыдат філалагічных навук (1956), прафесар (1988). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Падчас Другой сусветнай вайны добраахвотнікам пайшоў на фронт. Ваяваў у партызанскай брыгадзе Канстанціна Заслонава. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалём «За адвагу», медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені.

Пасля вайны скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1950). З 1963 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1994 года прафесар кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Адначасова з 1998 года ў Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Францыска Скарыны.

Навуковая дзейнасць

Аўтар шматлікіх артыкулаў і навуковых прац па праблемах філасофіі, тэарэтычнай эстэтыкі, культуралогіі, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, узаемаадносін культуры і суверэнітэту народа. Лічыць, што культура ўяўляе сабой складаную і ў той жа час вельмі цэласную сістэму з выразнай іерархічнай будовай, у структуру якой уваходзяць матэрыяльная культура, мастацкая культура і культура духоўная. Навуковыя інтарэсы Крукоўскага маюць шырокі абсяг, ахопліваючы сабою філасофію, лінгвістыку, эстэтыку і культуралогію і засяроджваючыся на логіка-метадалагічнай праблематыцы азначаных навук. На аснове гегелеўскай традыцыі ім створана і прапанавана арыгінальная эстэтычная канцэпцыя, яна ўключае ў сябе і структурна-функцыянальны падыход агульнай тэорыі сістэм, якую ён трактуе ў цеснай сувязі з дыялектыкай Гегеля, а таксама канцэпцыя цыклічнага развіцця культуры, што была прапанаваная ім яшчэ ў 1965 годзе незалежна ад Шпенглера, Тойнбі і Сарокіна, тады малавядомых яшчэ ў савецкай навуцы. У тых жа працах, амаль на дваццаць год абагнаўшы С. Хантынгтана, М. Крукоўскім была ўзнята найактуальнейшая праблема ўзаемадзеяння розных культур.

Аўтар манаграфій: «Логіка прыгажосці» (1965), «Асноўныя эстэтычныя катэгорыі: Вопыт сістэматызацыі» (1974), «Кібернетыка і законы прыгажосці» (1977), «Homo pulcher — Чалавек прыгожы» (1983), «Філасофія культуры: Уводзіны ў тэарэтычную культуралогію» (2000), «Бляск і трагедыя ідэалу» (2007) і інш.

У 2017 годзе выдадзены Збор твораў у 5 тамах[1]

Творы

Гл. таксама

Зноскі

  1. Архівавана 26 красавіка 2019. Архівавана 26 красавіка 2019. Архівавана 26 красавіка 2019. Архівавана 26 красавіка 2019. Філосаф Мікалай Крукоўскі. Збор твораў (руск.)  Архівавана 26 красавіка 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 30 верасня
Катэгорыя·Філосафы СССР
Катэгорыя·Філолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Філолагі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары філасофскіх навук
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі