wd wp Пошук:

Сербія і Чарнагорыя

Сербія і Чарнагорыя, афіцыйна Дзяржаўны Саюз Сербіі і Чарнагорыі, (таксама званая неафіцыйна Малая Югаславія) — дзяржава ў Еўропе, у цэнтральнай частцы Балканскага паўвострава; вольны канфедэратыўны саюз двух рэспублік — Сербіі і Чарнагорыі, які існаваў у 20032006 г. Была ўтворанна ў 2003 годзе як правапераемнік існаваўшай у 19922003 г. Саюзнай Рэспублікі Югаславія.

Сербія і Чарнагорыя, дзве з шасці саюзных рэспубалік былой федэратыўнай дзяржавы Югаславія (Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія), дашлі да дамовы аб супрацоўніцтве толькі ў некаторых палітычных абласцях (напрыклад, абарончы саюз і міжнароднае прадстаўніцтва). Кожная дзяржава мела сваё ўласнае заканадаўства і эканамічную палітыку, а пазней — валюту, мытню і іншыя дзяржаўныя атрыбуты. Саюз афіцыйна не меў агульнай сталіцы — але большасць урадавых органаў знаходзілася ў сталіцы Сербіі Бялградзе, некаторыя былі ў сталіцы Чарнагорыі Падгорыцы.

Канстытуцыя саюза была прынята 4 лютага 2003 года, і кожная з рэспублік мела права атрымаць поўную незалежнасць паводле вынікаў рэферэндума.

Сербія і Чарнагорыя распалася ў чэрвені 2006 пасля абвяшчэння 3 чэрвеня незалежнасці Чарнагорыяй, а 5 чэрвеня — Сербіяй. Тым самым адбыўся канчатковы распад Югаславіі.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гісторыя Сербіі
Катэгорыя·Сербія і Чарнагорыя
Катэгорыя·Гісторыя Чарнагорыі
Катэгорыя·Зніклі ў 2006 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 2003 годзе