wd wp Пошук:

Ментол

Ментоларганічнае рэчыва, насычаны спірт з групы тэрпенаў, C10H20O. З’яўляецца асноўным складнікам эфірнага алею мяты перцавай (каля 80 %) і ўваходзіць у склад шэрагу іншых эфірных алеяў.

Крышталі ментолу

Уласцівасці

Бясколернае крышталічнае рэчыва з пахам мяты і ахалоджваючым смакам. Малекулярная маса 156,26[1]. Існуе ў выглядзе 4[1] ізамераў. Дрэнна раствараецца ў вадзе. Раствараецца ў арганічных растваральніках, шкіпінары, эфірных і тлустых алеях, воцатнай кіслаце, спірце.

Выкарыстанне

Ментол выкарыстоўваецца ў якасці араматызатара ў харчовай, парфумернай, тытунёвай прамысловасці, вытворчасці лекавых сродкаў (напрыклад, валідол) і сінтэзе ментылацэтата і ментона[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Спірты
Катэгорыя·Тэрпены і тэрпеноіды
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum