wd wp Пошук:

Мястра

Мя́стра — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. У басейне ракі Нарач, каля горада Мядзел. Уваходзіць у Нарачанскую групу азёр (другое па плошчы ў Нарачанскай групе[2]).

Плошча паверхні 13,1 км². Даўжыня 5,8 км, найбольшая шырыня 4,5 км. Найбольшая глыбіня 11,3 м. Аб′ём вады 70,2 млн м³. Плошча вадазбору 130 км²;. Даўжыня берагавой лініі 20,2 км.

Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м (на поўначы і паўночным усходзе 6—10 м), разараныя, на поўдні і паўднёвым захадзе пад лесам. Берагавая лінія ўтварае некалькі паўастравоў і заліваў (Панасаўка, Мядзельская лука, Паўночная лука). Берагі на поўначы і паўночным усходзе зліваюцца са схіламі катлавіны, астатнія нізкія, пясчаныя, на поўдні і ўсходзе забалочаныя. На асобных участках уздоўж берагоў — берагавы вал вышынёй да 1 м.

Дно паўночнага плёса возера са шматлікімі падняццямі, якія чаргуюцца з упадзінамі. Зона мелкаводдзя пясчаная, на асобных участках пясчана-галечная, высланая валунамі. Глыбей пашыраны сапрапелі і ілы. Расліннасць утварае ўздоўж берагоў некалькі палос (падводная пашырана да глыбіні 4 м).

Злучана пратокамі з азёрамі Баторына, Скрыпава, Шастакова і Рудакова. Упадаюць ручаі і меліярацыйныя каналы. Сцёк праз пратоку Скема ў возера Нарач.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, вугор, рапушка еўрапейская, лешч, гусцяра, плотка, лінь, карась, судак, джгір, мянтуз і іншыя віды рыб[3]. Багатая арнітафаўна.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-42. Стан мясцовасці на 1980 г. Выдане 1986 г. Архівавана 2 мая 2013.
  2. Информационно-исторический портал Мядельского района Архівавана 17 жніўня 2014. (руск.)
  3. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 8, 40. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарачанская група азёр
Катэгорыя·Басейн Нарачы