wd wp Пошук:

Нарачанская група азёр

Нарач (возера)

Нарачанская група азёр, у Мядзельскім раёне, у басейне ракі Нарач. Уключае 4 вялікіх возера: Нарач, Мястра, Баторына, Белае (Бледнае), якія злучаны паміж сабой кароткімі пратокамі (за выключэннем бяссцёкавага Белага возера) і маюць агульны сцёк у раку Нарач, а таксама 10 малых азёр, большасць якіх знаходзіцца на тэрыторыі гідралагічнага заказніка “Чарэмшыцы”.

Агульная плошча Нарачанскіх азёр складае каля 100 км², аб′ём вады - 0,8 км³, плошча вадазбору - 279 км². Фарміраванне азёр звязана з этапамі адступання паазерскага ледавіка, калі вызваленыя ім участкі Нарачана-Вілейскай нізіны запоўніліся расталымі водамі і ўтварыўся азёрны басейн (узровень яго быў на 5—7 м вышэй сучаснага). 10—12 тыс. гадоў таму прыток ледавіковых водаў спыніўся, узровень басейна панізіўся і пачалі фарміравацца сучасныя азёры. Тыповыя прадстаўнікі іхтыяфауны — лешч, шчупак, акунь, плотка, лінь, судак; азёры зарыбляюцца вугром.

Маляўнічасць азёр, хваёвыя лясы па берагах, спрыяльныя кліматычныя ўмовы абумовілі стварэнне вакол азёр буйнога рэкрэацыйнага цэнтра з санаторыямі, дамамі адпачынку, тургасцініцамі, дзіцячымі аздараўленчымі лагерамі. На дзяржаўным узроўні прымаюцца меры па ахове ўнікальнага прыроднага азёрналандшафтнага комплексу.

Галерэя

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры Мядзельскага раёна
Катэгорыя·Нарачанская група азёр
Катэгорыя·Басейн Нарачы