wd wp Пошук:

Соха

Пра аднайменны квартал Нью-Ёрка гл. Соха, Манхэтэн.

Карта Соха

Со́ха (англ.: Soho) — гандлёва-забаўляльны квартал у цэнтральнай частцы лонданскага Вест-энда. Квартал абмежаваны Оксфард-стрыт з поўначы, Рыджэнт-стрыт з захаду, Лестэр-сквер і плошчай Пікадзілі з поўдня і Чарынг-Крос-роўд з усходу. У паўднёвай частцы раёна размешчаны лонданскі Чайна-таўн. На захадзе ад Соха знаходзіцца эксклюзіўны квартал Мэйфэр.

Гісторыя

Раней на месцы Соха была невялікая вёсачка, пакуль Генрых VIII не загадаў разбіць у 1536 годзе каралеўскі парк у рэзідэнцыі Уайтхол. Назва Соха замацавалася за мястэчкам у XVII стагоддзі; гісторыкі лічаць, што назва пайшла ад паляўнічага кліку.

У адрозненне ад прэстыжных суседніх кварталаў Мэйфэр, Блумсберы і Мэрылебан, у Соха сяліліся галоўным чынам імігранты і ніжэйшыя пласты насельніцтва. У XIX стагоддзі заможныя гараджане канчаткова пакінулі квартал, Соха стаў прыстанкам публічных дамоў, невялікіх тэатраў і іншых забаўляльных устаноў. У сярэдзіне XIX стагоддзя ў Соха ўспыхнула эпідэмія халеры, якая панесла жыцці 14 000 чалавек. Дзякуючы даследаванням Джона Сноу ў 1854 годзе было ўстаноўлена, што віной таму з’яўляюцца сцёкавыя воды, якія сцякалі наўпрост у Тэмзу. Пасля перакрыцця водапомпы эпідэмія пайшла на спад.

У першай палове XX стагоддзя недарагія кафэ сталі месцам сустрэч прадстаўнікоў багемы — пісьменнікаў, мастакоў, інтэлектуалаў. З сярэдзіны XX стагоддзя асабліва актыўна стала развівацца музычнае жыццё Лондана, асаблівую папулярнасць заваявалі джаз і пазней рок. У 1960-х Карнабі-стрыт стала сэрцам «свінгуючага Лондана». Таксама Соха быў цэнтрам лонданскай біт-культуры.

Цяперашні час

У наш час Соха лічыцца галоўным гандлёва-забаўляльным кварталам Лондана з вялікай колькасцю тэатраў і кінатэатраў, начных клубаў, пабаў, публічных дамоў і секс-шопаў. Апроч гэтага ў Соха абгрунтавалася гей-вёска, большасць прадстаўнікоў нетрадыцыйнай арыентацыі пражываюць у раёне Олд-Комптан-стрыт.

Галерэя

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Лондана
Катэгорыя·Вэстмінстэр
Катэгорыя·ЛГБТ у Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Гей-кварталы