wd wp Пошук:

Меланхолік

Скульптура «Меланхолік» Іагана Готфрыда Кнёфлера(ням.) бел. (1715—1779).

Меланхо́лік (грэч.: μέλαινα χολή, mélaina chole, мелэна холе, «чорная жоўць»[1]) — адзін з чатырох тыпаў тэмпераменту ў класіфікацыі Гіпакрата[2]. Чалавека меланхалічнага тэмпераменту можна ахарактарызаваць як лёгка ранімага, схільнага глыбока перажываць нават нязначныя няўдачы, але вонкава млява рэагавальнага на навакольнае[2]. Сярод меланхолікаў сустракаюцца такія выдатныя асобы, як французскі філосаф Рэнэ Дэкарт, англічанін Чарлз Дарвін, рускі пісьменнік Мікалай Васільевіч Гогаль[3], польскі кампазітар Фрэдэрык Шапэн, рускі кампазітар Пётр Ільіч Чайкоўскі[3]. Яны здолелі пераадолець недахопы дадзенага тэмпераменту і творча выкарыстоўваць перавагі: высокую адчувальнасць нервовай сістэмы, тонкую рэакцыю на найменшыя адценні пачуццяў, глыбокія эмацыйныя перажыванні, якія адрозніваюцца вялікай устойлівасцю. Арыстоцель і зусім сцвярджаў, што ўсе знакамітыя і выбітныя людзі былі меланхолікамі[4].

Зноскі

  1. Большая советская энциклопедия: В 30 т. — М.: «Советская энциклопедия», 1969—1978.
  2. 1 2 Словарь практического психолога. — М.: АСТ, Харвест. С. Ю. Головин, 1998.
  3. 1 2 И. М. Кондаков. Психологический словарь. — 2000.
  4. Артур Шопенгауэр. Афоризмы житейской мудрости.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Тэмпераменты