wd wp Пошук:

Чарлз Дарвін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дарвін.

Чарлз Роберт Дарвін[14] (англ.: Charles Robert Darwin; 12 лютага 1809 — 19 красавіка 1882) — англійскі прыродазнавец, распрацоўшчык тэорыі эвалюцыі, згодна з якой усе віды развіліся з цягам часу з агульных прародзічаў праз працэс натуральнага адбору. Наяўнасць эвалюцыі ў прыродзе была прызнаная навуковай супольнасцю яшчэ пры жыцці Дарвіна, але тэорыя натуральнага адбору стала агульнапрызнаным тлумачэннем эвалюцыйнага працэсу толькі ў 1930-я.

Жыццё

Чарлз Дарвін нарадзіўся 12 лютага 1809 года ў Шрусберы, графства Шропшыр, у радавым маёнтку Маунт Хаўс (англ. Mount House)[15]. Пяты з шасці дзяцей заможнага лекара і фінансіста Роберта Дарвіна і Сьюзанн Дарвін (англ.: Susannah Darwin), народжанай Уэджвуд (англ. Wedgwood). Ён з’яўляецца ўнукам навукоўца-натураліста Эразма Дарвіна па бацькоўскай лініі і мастака Джозайі Уэджвуда па матчынай. Абодва сямействы ў значнай частцы прымалі ўнітарыянства, аднак Уэджвуд былі прыхаджанамі англіканскай царквы.

Да таго часу, як ён паступіў у дзённую школу ў 1817 годзе, васьмігадовы Дарвін ужо далучыўся да натуральнай гісторыі і калекцыянавання. У гэтым годзе, у ліпені, памірае яго маці, і выхаванне 8-гадовага хлопчыка цалкам кладзецца на плечы бацькі, які не заўсёды чула прыслухоўваўся да духоўных запытаў сына. З верасня 1818 года ён разам са старэйшым братам Эразмам (Erasmus Alvey Darwin) паступае на пансіён у бліжэйшую англіканскую Школу Шрусберы (Shrewsbury School)[16][17], дзе будучы натураліст, які горача любіў прыроду, павінен быў вывучаць «сухія для яго жывой душы рэчы», як класічныя мовы і славеснасць. Гімназічныя гады заканамерна закончыліся атрыманнем пасрэднага атэстата.

Перад тым як адправіцца са сваім братам Эразмам ва ўніверсітэт Эдынбурга, летам 1825, ён выступае ў ролі асістэнта-вучня і дапамагае бацьку ў яго медыцынскай практыцы, аказваючы дапамогу беднякам Шропшыра.

У Эдынбургскім універсітэце Дарвін вывучаў медыцыну. Падчас навучання ён зразумеў, што лекцыі нудныя, а хірургія прычыняе пакуты, таму ён закідвае навучанне медыцыне. Замест гэтага ён пачынае вывучаць таксідэрмію ў Джона Эдманстоўна, вызваленага чорнага раба, які атрымаў свой вопыт, суправаджаючы Чарлза Уотэртана.

У 1826 годзе, будучы студэнтам кабінета натуральнай гісторыі, ён далучыўся да Плініеўскага студэнцкага таварыства, у якім актыўна абмяркоўваўся радыкальны матэрыялізм. У гэты час ён асісціруе Роберту Эдманду Гранту ў яго даследаваннях анатоміі і жыццёвага цыклу марскіх беспазваночных. На пасяджэннях таварыства, у сакавіку 1827, Дарвін прадстаўляе кароткія паведамленні аб сваіх першых адкрыццях, якія мянялі яго погляд на звыклыя рэчы.

Бацька Дарвіна, даведаўшыся, што сын закінуў навучанне медыцыне, быў раззлаваны і прапанаваў яму паступіць у каледж Хрыста Кембрыджскага ўніверсітэта і атрымаць сан святара Англіканскай царквы[18].

У 1831 годзе, пасля заканчэння ўніверсітэта, Дарвін у якасці натураліста адправіўся ў кругасветнае падарожжа на экспедыцыйным судне каралеўскага флоту «Бігль», адкуль вярнуўся ў Англію толькі 2 кастрычніка 1836 года. Падарожжа працягвалася амаль пяць гадоў. Вялікую частку часу Дарвін праводзіць на беразе, вывучаючы геалогію і збіраючы калекцыі па натуральнай гісторыі, у той час як «Бігль» пад кіраўніцтвам Фіцроя ажыццяўляў гідраграфічную і картаграфічную здымку ўзбярэжжа[19][20].

Эма Дарвін (у дзявоцтве Уэджвуд), жонка Дарвіна

У 1838—1841 гг. Дарвін быў сакратаром Лонданскага геалагічнага таварыства. У 1839 ажаніўся, а ў 1842-м сямейная пара пераехала з Лондана ў Даўн (графства Кент), дзе стала жыць пастаянна. Тут Дарвін вёў адасобленае і мернае жыццё вучонага і пісьменніка.

Навуковая праца Дарвіна

Дарвін праявіў цікавасць да гісторыі прыроды падчас навучання медыцыне ва Універсітэце Эдынбурга, потым тэалогіі ў Кембрыджы. Пяцігадовае падарожжа (1831—1836) на караблі «Бігль» дало матэрыялы для навуковых прац «Дзённік пошукаў» (1833), «Будова і размеркаванне каралавых рыфаў» (1842), «Геалагічныя назіранні над вулканічнымі астравамі» (1844), «Геалагічныя назіранні над Паўднёвай Амерыкай» (1846).

Гэтыя працы прынеслі яму славу заснавальніка сучаснай геалогіі. У выніку назіранняў зрабіў вывад, што сучасныя формы жыцця з’яўляюцца вынікам працяглага гістарычнага развіцця арганізмаў ад адной або некалькіх прасцейшых форм. Асноўны змест свайго эвалюцыйнага вучэння ён выклаў у фундаментальных працах «Паходжанне відаў шляхам натуральнага адбору, ці Захаванне спрыяльных парод у барацьбе за жыццё» (1859), «Змяненне свойскіх жывёл і культурных раслін» (1868), «Паходжанне чалавека і палавы адбор» (1871). Прааналізаваўшы праблемы штучнага адбору, з’яў зменлівасці і спадчыннасці, паходжання чалавека ад жывёльных продкаў, абгрунтаваў тэорыю палавога адбору як адну з форм натуральнага адбору.

Яго вучэнне стала выдатным адкрыццём XIX ст. Тэорыя Дарвіна, захоўваючы сваё агульнаметадалагічнае і светапогляднае значэнне, сёння развіваецца і мадыфікуецца пад уплывам фактычнага і тэарэтычнага матэрыялу генетыкі (малекулярнай і папуляцыйнай), біякібернетыкі і іншых дысцыплін.

Ушанаванне памяці

У гонар Ч. Дарвіна названы востраў Дарвін, горад Дарвін.

Гл. таксама

Бібліяграфія

1840: Part I. Fossil Mammalia, by Richard Owen (Darwin’s introduction) Архівавана 15 лютага 2006. 1839: Part II. Mammalia, by George R. Waterhouse (Darwin on habits and ranges) Архівавана 15 лютага 2006.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118523813 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. http://link.springer.com/content/pdf/10.1007/978-1-4020-5818-9_7.pdf
  4. Bedroom where Charles Darwin died to be opened to the public — 2016. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 25 студзеня 2017.
  5. https://www.francetvinfo.fr/monde/royaume-uni/stephen-hawking-sera-enterre-au-cote-de-newton-et-darwin-a-l-abbaye-de-westminster_2666542.html
  6. 1 2 3 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  7. 1 2 Kindred Britain
  8. Cambridge Alumni Database — Кембрыджскі ўніверсітэт.
  9. https://search.amphilsoc.org/memhist/search?creator=darwin;smode=advanced;f1-date=1869 Праверана 12 сакавіка 2022.
  10. https://www.amacad.org/sites/default/files/academy/multimedia/pdfs/publications/bookofmembers/electionIndex1850-1899.pdf Праверана 12 сакавіка 2022.
  11. https://www.zsl.org/blogs/artefact-of-the-month/charles-darwin-zsl-london-zoo Праверана 12 сакавіка 2022.
  12. http://www.ras.ru/news/shownews.aspx?id=6904027a-321e-40ae-9387-6a5cfa28bf4c#content Праверана 12 сакавіка 2022.
  13. www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
  14. Напісанне паводле БЭ у 18 т. — Т. 6.
  15. John H. Wahlert. mount / The Mount House, Shrewsbury, England (Charles Darwin) (нявызн.). Darwin and Darwinism. Baruch College (11 чэрвеня 2001). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 26 лістапада 2008.
  16. Desmond & Moore, 1991, с. 12-15
  17. Darwin, 1958, с. 21-25
  18. Desmond & Moore, 1991, с. 47-48
  19. Keynes, 2000, с. 9-11
  20. van Wyhe, John. Charles Darwin: gentleman naturalist: A biographical sketch(англ.)  (недаступная спасылка). Darwin Online (16 верасня 2008). Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2020. Праверана 15 ліпеня 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (44):
Вучоныя паводле алфавіта
Выпускнікі Эдынбургскага ўніверсітэта
Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Нарадзіліся ў Шрусберы
Біёлагі XIX стагоддзя
Нарадзіліся 12 лютага
Чарлз Дарвін
Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Асобы на марках
Узнагароджаныя медалём Воластана
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Члены Французскай акадэміі навук
Узнагароджаныя медалём Коплі
Удзельнікі кругасветных падарожжаў
Памерлі 19 красавіка
Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
Члены Баварскай акадэміі навук
Члены Венгерскай акадэміі навук
Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Пахаваныя ў Вэстмінстэрскім абацтве
Члены Лонданскага Лінееўскага таварыства
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Члены РАН
Памерлі ў 1882 годзе
Нарадзіліся ў 1809 годзе
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Асобы
Біёлагі Вялікабрытаніі
Члены Нью-Ёркскай Акадэміі навук
Аўтары батанічных таксонаў
Члены Леапальдзіны
Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Эвалюцыяністы
Батанікі Вялікабрытаніі
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з англійскай
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Падарожнікі Вялікабрытаніі
Члены Прускай акадэміі навук
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Памерлі ў Кенце