wd wp Пошук:

Воўкавіцкі сельсавет

Во́ўкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Варанцэвічы.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Воўкавічы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Варанцэвічы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Друцкага сельсавета, цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Воўкавічы[1]. 15 кастрычніка 1960 года ў склад сельсавета з Еўлахоўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Панькавічы, Сурнаўка і Таласкаўшчына)[2]. У сакавіку 1977 года ў склад Маціёўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (Друцк, Дубавое, Ільінка, Каменнае Крывое, Новы Друцк, Панькавічы, Равуча, Сенчукі, Сурнаўка, Сялец і Таласкаўшчына), а ў склад сельсавета з Азярэцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Замошша, Зарачанскае, Зарэчнае Падбярэззе, Падбярэззе)[3]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жукнеўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: Жукнева, Клімава, Максімкава, Новае Заазер’е, Новае Палюдава, Рацава, Свірані, Слабада і Старое Палюдава)[4]. 22 снежня 2009 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Варанцэвічы[5].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1474 чалавекі[6], з іх 95,3 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,2 % — цыганы, 0,4 % — палякі, 0,3 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 кастрычніка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 31.
  3. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  5. Решение Толочинского районного Совета депутатов от 22 декабря 2009 г. № 130 О переносе административно-территориального центра Волковичского сельсовета Архівавана 25 лютага 2022.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Воўкавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе