wd wp Пошук:

Мацвей Іванавіч Платаў

Мацвей Іванавіч Платаў (8 (19) жніўня 1753[1], станіца Старачаркаская, цяпер Аксайскага pаёна Растоўскай вобласці, Расія — 3 (15) студзеня 1818) — расійскі ваенны дзеяч. У 1801 годзе стаў вайсковым атаманам Данскога казацкага войска, з 1809 года генерал ад кавалерыі, граф з 1812.

Біяграфія

Бацька Платава быў вайсковым старшыной і належаў да стараабрадцаў-папоўцаў. Мацвей Іванавіч паступіў у службу на Доне ў вайсковую канцылярыю ў 1766, у 1769 годзе атрымаў чын есаула.

Удзельнічаў у руска-турэцкіх войнах 1768—74 і 1787—91 гадоў, задушэння сялянскай вайны пад кіраўніцтвам Е. І. Пугачова. Удэельнік руска-пруска-французскай 1806—07 і руска-турэцкай 1806—12 войнаў.

У пачатку вайны 1812 камавдаваў «лятучым» корпусам у складзе Першай Заходняй арміі, які быў размешчаны ў раёне Гродна. У выніку імклівага наступления Напалеона на Вільню быў адрэзаны ад сваёй арміі і вымушаны далучыцца да Другой Заходняй арміі. Знаходзячыся ў яе ар’ергардзе, корпус пад кіраўніцтвам Платава двойчы атрымаў перамогі над французскай кавалерыяй: у Мірскім баі 1812 і ў Раманаўскім баі 1812; прыкрываў адыход Другой арміі да Смаленска. Пасля Смаленской аперацыі 1812 узначальваў ар’ергард аб’яднанай арміі. У час Барадзінскай бітвы зрабіў паспяховы рэйд у тыл ворага. Пры адступленні французскай арміі накіраваны М. І. Кутузавым у тыл ворага ўздоўж Смаленскай дарогі; удзельнічаў у вызваленні Оршы, Талачына, Барысава; у снежні 1812 выбіў ар’ергард праціўніка за межы Расіі каля Коўна.

Удзельнічаў ў замежных паходах 1813—14. Набыў вялікую папулярнасць як герой вайны 1812. У 1814 разам з Аляксандрам I наведаў Англію, дзе атрымаў дыплом ганаровага доктара права Оксфардскага універсітэта.

У 1805 заснаваў Новачаркаск, куды перанёс сталіцу Данскога казацкага войска. У гэтым месцы Платаў і быў пахаваны ў 1818 годзе.

Памяць

Атаман Платаў стаў персанажам беларускай народнай казкі «Платон-казак».

Зноскі

  1. Мартиросова, Маргарита. К вопросу о дате рождения Матвея Ивановича Платова(руск.) . Донской временник. Год 2016-й: краеведческий альманах (10 жніўня 2016).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Памерлі ў 1818 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага арла
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Кавалеры Аўстрыйскага ордэна Леапольда
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія III класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 1 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1753 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 жніўня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатой зброяй «За адвагу»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
Катэгорыя·Памерлі 15 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Пахаваныя ў Новачаркаску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чаркаскай акрузе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 1 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Марыі Тэрэзіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Растоўскай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Іаана Іерусалімскага (Расія)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія II класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Таганрогу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»