wd wp Пошук:

Станіслаў Паўлавіч Мікуцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мікуцкі. Станіслаў Паўлавіч Мікуцкі (26 кастрычніка (7 лістапада) 1814, в. Ляпакі-Вялікі, Беластоцкая вобласць — 25 жніўня (6 верасня) 1890), расійскі філолаг-славіст. Ганаровы доктар філалагічных навук (1878)[1].

Скончыў гістарычна-філалагічны факультэт Маскоўскага універсітэта (1851)[1]. 3 1863 працаваў у Варшаўскай бібліятэцы. У 1873—1888 дацэнт Варшаўскага універсітэта. У 1853—1856 па даручэнні Пецярбургскай АН даследаваў беларускія і літоўскія гаворкі, збіраў беларускі фальклор[1]. Вынікам экспедыцый Мікуцкага сталі 9 навуковых справаздач, апублікаваных Аддзяленнем рускай мовы і славеснасці АН у 1853—1856, «Спроба літоўска-рускага слоўніка» (1854) і інш. Даследаваў сувязь славянскіх моў з балтыйскімі, з мовамі германскай, кельцкай, індаеўрапейскай груп. 3 сабраных матэрыялаў у 1855 склаў слоўнік на 2010 слоў. Аўтар прац «Абласныя словы беларускіх старцаў» і «Беларускія песні і загадкі, запісаныя ў Віцебскай губерні ў маёнтку Зябкі Дрысенскага павета» (1853)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 1890 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 6 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1814 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Мовазнаўцы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»