wd wp Пошук:

Марыя Элена Віейра да Сілва

Марыя Элена Віейра да Сілва (парт.: Maria Helena Vieira da Silva, 13 чэрвеня 1908, Лісабон — 6 сакавіка 1992, Парыж) — французская мастачка партугальскага паходжання.

Біяграфія

Дачка дыпламата, жыла з сям’ёй у Францыі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі. З адзінаццацігадовага ўзросту вучылася жывапісу ў Лісабонскай мастацкай акадэміі. У 1928 годзе разам з маці прыехала ў Парыж, пазнаёмілася з Мацісам, Пікаса, Бракам, Дзюфі, Утрыло, Мандрыянам, Дзюшанам, сюррэалістамі (Міро, Эрнстам). Брала ўрокі жывапісу ў Фернана Лежэ, скульптуры — у Антуана Бурдэля, займалася габеленым мастацтвам, керамікай, кніжным афармленнем (ілюстравала кнігі Рэнэ Шара). У тым жа 1928 годзе зблізілася з выхадцам з Венгрыі, мастаком Арпадам Сенешам і ў 1930 годзе выйшла за яго замуж. Займалася ў Ражэ Бісьера ў Акадэміі Рансана. Першая персанальная выстава адбылася ў парыжскай галерэі Жанны Бюшэ (1932), у 1935 і 1936 гадах — у Лісабоне. Пасля нацысцкага ўварвання ў Францыю Віейра да Сілва і Сенеш — яна як страціла партугальскае грамадзянства, ён як габрэй — жылі на правах апатрыдаў у Партугаліі, а з 1940 года — у Бразіліі. Пасля вайны Віейра да Сілва вярнулася ў Францыю, і ў 1956 годзе яна і Сенеш атрымалі французскае грамадзянства.

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/80915 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Maria Elena Vieira da Silva
  3. 1 2 (unspecified title) — 2002.
  4. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
  5. Maria Helena Vieira da Silva — 2008.
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лісабоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Сант’яга (Партугалія)
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Выпускнікі Лісабонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа партугальскага ордэна Свабоды
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Асобы