wd wp Пошук:

Марыс Утрыло

Марыс Утрыло (фр.: Maurice Utrillo; 25 снежня 1883, Парыж — 5 лістапада 1955, Дакс) — французскі жывапісец-пейзажыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў парыжскім раёне Манмартр. Яго маці была натуршчыца і будучая мастачка Сюзанна Валадон, бацька невядомы (па адной з версій, гэта быў мастак-аматар па прозвішчы Буасье). Маці пазіравала мастакам Агюсту Рэнуару і Берце Марызо. У 1891 годзе хлопчыка ўсынавіў іспанскі мастацкі крытык і пісьменнік Мігель Утрыё.

Марыс не атрымаў сістэматычнай мастацкай адукацыі, некаторыя прынцыпы яму падказала маці, нешта ён падгледзеў у мастакоў, якія працавалі на Манмартры. У выніку ён пачаў пісаць гарадскія пейзажы, якія падабаліся публіцы, але доўга заставаўся непрызнаным сярод мастацтвазнаўцаў і крытыкаў. У манеры Утрыло можна знайсці рысы постімпрэсіянізму і прымітывізму. З 1906 года мастак падпісваў свае працы як Марыс Валадон, затым прыняў прозвішча ойчыма.

Крытыкі ацанілі працы Утрыло толькі ў 1910-х гадах. У 1920-х мастак стаў знакамітасцю міжнароднага маштабу. У 1929 годзе ўрад Францыі ўзнагародзіў яго Ордэнам Ганаровага легіёна. У 1935 годзе Утрыло ажаніўся з Люсі Валор і з ёй з’ехаў у парыжскі прыгарад Ле-Везінэ. Мастак памёр 5 лістапада 1955 года ў Даксе, дэпартамент Ланды. Пахаваны на могілках Сен-Венсан.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Maurice Utrilloministère de la Culture.
  3. http://www.huffingtonpost.com/karin-badt/now-in-paris-valadan-and_b_201956.html
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Maurice Utrillo
  6. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Памерлі 5 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1955 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Парыжы
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Ланды
Катэгорыя·Асобы