wd wp Пошук:

Марыя Гёперт-Маер

Марыя Гёперт-Ма́ер (ням.: Maria Göppert-Mayer; 28 чэрвеня 1906, Катавіцы, Польшча — 20 лютага 1972, Сан-Дыега , ЗША) — амерыканскі фізік-тэарэтык, адна з двух жанчын-лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіцы (палова прэміі за 1963 год, сумесна з Гансам Енсенам, «за адкрыцці, якія датычацца абалонкавай структуры ядра»; другую палову прэміі атрымаў Юджын Вігнер «за ўклад у тэорыю атамнага ядра і элементарных часціц, асабліва з дапамогай адкрыцця і прыкладанні фундаментальных прынцыпаў сіметрыі»).

Біяграфія

Скончыла Гётынгенскі ўніверсітэт (1930). З 1931 года ў розных універсітэтах ЗША, з 1946 года ў Інстытуце ядзерных даследаванняў імя Э.Фермі, з 1960 года прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта.

Навуковыя працы па ядзернай фізіцы, квантавай і статыстычнай механіцы, тэорыі крышталічнай рашоткі і фізічнай хіміі. Прадказала двухфатоннае паглынанне святла (1931) і падвойны бэта-распад (1935). Незалежна ад Г. Енсена прапанавала абалонкавую мадэль атамнага ядра. Член Амерыканскай АН і мастацтваў (1956).

Зноскі

  1. 1 2 Maria Goeppert Mayer // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Maria Goeppert-Mayer // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Гёпперт-Майер Мария // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. 1 2 3 4 Ogilvie M. B. The Biographical Dictionary of Women in Science: Pioneering Lives From Ancient Times to the Mid-20th Century — Routledge, 2003. — Vol. 1. — P. 510. — 798 p. — ISBN 978-1-135-96342-2
  5. 1 2 3 4 5 6 https://history.aip.org/phn/11604031.html Праверана 26 сакавіка 2019.
  6. 1 2 NNDB — 2002.
  7. https://search.amphilsoc.org/memhist/search?creator=Maria+Goeppert+Mayer&title=&subject=&subdiv=&mem=&year=&year-max=&dead=&keyword=&smode=advanced Праверана 26 сакавіка 2019.
  8. http://www.nasonline.org/member-directory/deceased-members/20000765.html Праверана 29 сакавіка 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Гайдэльбергскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Фізікі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1972 годзе
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Супрацоўнікі Лос-Аламаскай нацыянальнай лабараторыі
Катэгорыя·Памерлі ў Сан-Дыега
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Каліфорніі
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Члены Амерыканскага фізічнага таварыства
Катэгорыя·Памерлі 20 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Катавіцах
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных