wd wp Пошук:

Марыянскі жолаб

Месцазнаходжанне Марыянскага жолаба і "Безданню Чэленджэра" (пазначана чырвоным)
**Марыянская ўпадзіна** або **Марыянскі жолаб** - акіянічная ўпадзіна на захадзе [Ціхага акіяна](/Ціхі_акіян "Ціхі акіян"), якая з'яўляецца найглыбейшым з вядомых на Зямлі геаграфічных аб'ектаў. Названая паводле [Марыянскіх астравоў](/Марыянскія_астравы "Марыянскія астравы"), якія знаходзяцца паблізу.

Даследаванні ўпадзіны

Першыя дадзеныя былі атрыманыя англійскім суднам «Чэленджар» у 1951 годзе, паводле справаздачы глыбіня была 10863 м. Па выніках вымярэнняў, праведзеных у 1957 годзе падчас 25-га рэйса савецкага навукова-даследчага судна «Віцязь», максімальная глыбіня ўпадзіны — 11022 м (удакладненыя дадзеныя, першапачаткова паведамлялася глыбіня 11034 м). Цяжкасць вымярэння складаецца ў тым, што хуткасць гуку ў вадзе залежыць ад яе уласцівасцяў, якія розныя на розных глыбінях, таму гэтыя ўласцівасці таксама павінны быць вызначаны на некалькіх гарызонтах спецыяльнымі прыборамі (такімі, як батометр і тэрмометр), і ў значэнне глыбіні, паказанае эхалотам, заносіцца папраўка. Даследаванні 1995 г. паказалі, што глыбіня складае каля 10920 м, а даследаванні 2009 года — што 10971 м. Такім чынам, самая глыбокая кропка ўпадзіны, названая «безданню Чэленджэра» (анг. Challenger Deep) знаходзіцца далей ад узроўню мора, чым гара Эверэст — над ім.

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Ціхі акіян