wd wp Пошук:

Міхал Верашчака

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Верашчака. Міхал Антоніевіч Верашчака (1795 — пасля 1846).

Біяграфія

Паходзіць са шляхецкага роду Верашчакаў. Нарадзіўся сям’і Антонія Верашчакі, маршалка шляхты Новагародскага павета, дзедзіча фальварка Туганавічы (1774), уладальніка фальварка Плужыны (1797), і Францішкі (з роду Анцутаў), дачкі берасцейскага суддзі. Брат Марылі Верашчакі, каханай Адама Міцкевіча.

Вучыўся ў мінскай гімназіі, Віленскім універсітэце, дзе быў сябрам Таварыства прамяністых. Старшыня Навагрудскага межавага суда, уладальнік маёнтка Плужыны ці Дварэц са 160 рэвізскімі душамі мужчынскага полу (1838 г.).

Сярод яго сяброў былі Тамаш Зан, Ян Чачот, Ігнацы Дамейка, Адам Міцкевіч. Я. Чачот успамінае яго ў баладзе «Калдычэўскі шчупак». А. Міцкевіч, які прыязджаў у Туганавічы і Плужыны, прысвяціў яму баладу «Свіцязь», пісаў, шго «Міхал адукаваны, начытаны і заўзяты рамантык». І. Дамейка таксама ўспамінаў:

" Пан Міхал аб’ядноўваў у сабе забыткі былой шляхецкай ганарлівасці з найчысцейшым каханнем народа. Любіў размаўляць аб старажытных польскіх родах, якіх быў хадзячым гербоўнікам, аб бляску дамоў, аб велічы і моцы Рэчы Паспалітай, аб Баляславах і часах жыгімонтаўскіх… Жыў на версе мураванай афіцыны, дзе на сценах былі змешчаны старажытныя зброя, шлемы, шаблі і некаторыя памяткі з крыжацкіх паходаў. "

Гэтыя рысы Верашчакі ўвасобіліся ў вобразе Графа ў паэме А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш».

Член ложы Шчаслівага вызвалення ў Нясвіжы, масон 3-й ст. і намеснік аратара ў 1820. Член ніжняга (малога) капітула «Святыні спакою» ў Нясвіжы, масон 3-й ст[1].

Зноскі

  1. Верещаки

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1795 годзе
Катэгорыя·Верашчакі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Верашчакі (род)
Катэгорыя·Памерлі ў XIX стагоддзі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай губернскай гімназіі