wd wp Пошук:

Марцін Льюіс Перл

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Перл.

Марцін Льюіс Перл (англ.: Martin Lewis Perl; нар. 24 чэрвеня 1927, Нью-Ёрк — 30 верасня 2014) — амерыканскі фізік, прафесар, грамадскі дзеяч, лаўрэат прэміі Вольфа (1982) за адкрыццё рада элементарных часціц, у тым ліку кваркаў, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (палова прэміі за 1995 «за адкрыццё тау-лептона»; другую палову прэміі атрымаў Фрэдэрык Райнес «за эксперыментальнае знаходжанне нейтрына»).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Нью-Ёрку, у яўрэйскай сям’і выхадца з мястэчка Пружаны, Брэсцкая вобласць Оскара Перла і Фаі Розэнталь. Оскар Перл вырас на манхэтанскім Іст-сайдзе, Фая Розэнталь — у бруклінскім Браўнсвіле. Акрамя Марціна, у сям’і Оскара і Фаі нарадзілася яшчэ адно дзіця — Ліля Перл.

У Другую сусветную вайну быў марскім пехацінцам (1944—1945). У 1948 закончыў хімічны факультэт Політэхнічнага інстытута ў Брукліне. У 1948—1950 працаваў у фірме Джэнерал электрык. Зацікавіўшыся атамнай фізікай, паступіў у каледж на курс фізікі, потым у Калумбійскі ўніверсітэт, дзе пад кіраўніцтвам прафесара Рабі заняўся навуковай працай у галіне элементарных часціц. У 1963 Марцін Перл быў запрошаны працаваць будуемы ў Стэнфардзе лінейны паскаральнік. Тут ён і яго калегі праектавалі і будавалі ўстаноўкі для пацвярджэння сваіх навуковых гіпотэз. На працягу 1970-х гг. тут была пастаўлена вялікая колькасць эксперыментаў, якія дазволілі зрабіць шэраг найважнейшых адкрыццяў. У сярэдзіне 1970-х гг. Марцін Перл адкрыў элементарную часціцу тау-лептон.

За адкрыццё так званага трэцяга пакалення элементарных часціц (таона, тау-нейтрына, верхняга і ніжняга кварка) Перл быў удастоены прэміі Вольфа па фізіцы (1982). Пасля Перл падзяліў з фізікам Фрэдэрыкам Райнесам Нобелеўскую прэмію па фізіцы (1995). Вучоны працаваў таксама над ужываннем оптыкі і электронікі, займаўся пытаннямі аховы навакольнага асяроддзя, заставаўся перакананым праціўнікам ядзернага ўзбраення.

Зноскі

  1. 1 2 Martin Perl // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Martin L. Perl // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.theguardian.com/science/2014/oct/23/martin-perl Праверана 3 жніўня 2015.
  4. Stanford’s Martin L. Perl, winner of 1995 Nobel Prize for discovery of tau lepton, dead at 87 // Stanford News — 2014.
  5. Martin Perl and the Tau LeptonUnited States Department of Energy.
  6. NNDB — 2002.
  7. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.
  8. NNDB — 2002.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі Мічыганскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Фізікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 2014 годзе
Катэгорыя·Памерлі 30 верасня
Катэгорыя·Фізікі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 чэрвеня
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа (фізіка)
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Блогеры
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Манхэтэне
Катэгорыя·Памерлі ў ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта