wd wp Пошук:

Марцыян Аляксандр Агінскі

Марцыян Аляксандр Агінскі (163226 студзеня 1690) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (16581659), падстолі (16591661), стольнік (16611665), крайчы (16651670) і канцлер вялікі літоўскі1684), ваявода троцкі1670)[3].

За жонкай атрымаў тытул графа «на Дуброўне» з паловай маёнткаў Дуброўна і Заслаўе, а таксама ейную спадчыну ад маці — Іўе, колішні родавы маёнтак Кішкаў. Павялічыў свае маёнткі, атрымаўшы ў 1667 годзе Дарсунішскае і Рагачоўскае староствы[4].

Марцыян Аляксандр Агінскі — адзін з уплывовых магнатаў Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

М. А. Агінскі і яго жонка Марцыбэла з Глябовічаў. Роспіс касцёла ў Рыконтах, 1688

Прадстаўнік княжацкага роду Агінскіх герба ўласнага, сын Аляксандра, кашталяна троцкага, і Кацярыны з Палубінскіх. Навучаўся ў Кракаве і Лейдэне.

3 1651 служыў у войску, палкоўнік. Атрымаў шэраг дзяржаўных пасадаў, у тым ліку стольніка (1647) і харужага троцкага (1654). Абіраўся паслом на соймы 1661, 1664, 1668, 1670, дэпутат Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага ў 1667, 1668, яго маршалак у 1671.

Рэмбрант «Лісоўчык». Мяркуецца, што гэта партрэт М. А. Агінскага[5]

Удзельнік Паўночнай вайны (16551660), вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667), у тым ліку баёў супраць маскоўскіх войскаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ў 1660[3]. На чале ўласнага палка браў удзел у Хоцінскай бітве (1673). Удзельнік падпісання «Вечнага міру» (1686) з Расіяй.

Сябар праваслаўнага Віленскага Святадухаўскага і Магілёўскага Богаяўленскага брацтваў. У 1668 збудаваў праваслаўную царкву ў Смілавічах. У 1669 прыняў каталіцтва. У канцы жыцця належаў да групоўкі Сапегаў.

Двойчы браў шлюб: у першым — з Марцыбеляй (1663), дачкой апошняга з роду Глябовічаў Юрыя Караля, меў сына Юрыя (памёр у маленстве, захаваўся панегірык на яго заўчасную смерць). Другі раз ажаніўся ў 1685 з Канстанцыяй Кацярынай Веляпольскай, аднак шлюб быў бяздзетным.

Па смерці М. А. Агінскага, яго спадчына перайшла да стрыечнага брата Сымона Караля, а спадчына Глябовічаў — да К. Сапегі, мужа 2-й дачкі Ю. К. Глябовіча.

Зноскі

  1. Pas L. v. Prince Marcjan Oginski // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  2. 1 2 https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/marcjan-aleksander-oginski-1632-1690-wojewoda-trocki-kanclerz-w-lit
  3. 1 2 ЭнцВКЛ, 2005
  4. Грыцкевіч А. Агінскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. С. 33.
  5. Zygulski Z. Jr. Further Battles for the Lisowczyk (Polish Rider) by Rembrandt // JSTOR. Vol. 21. No. 41. 2000. P. 197—205.

Літаратура

Папярэднік:
Крыштаф Жыгімонт Пац
Вялікі канцлер літоўскі
16841690
Пераемнік:
Дамінік Мікалай Радзівіл
Папярэднік:
Мікалай Стэфан Пац
Ваявода троцкі
16701684
Пераемнік:
Цыпрыян Павел Бжастоўскі
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Стольнікі троцкія
Катэгорыя·Падстоліі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Агінскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1690 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1632 годзе
Катэгорыя·Крайчыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Род Агінскіх
Катэгорыя·Стольнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі 26 студзеня
Катэгорыя·Чашнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канцлеры вялікія літоўскія
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Харунжыя троцкія
Катэгорыя·Ваяводы троцкія