wd wp Пошук:

Марсель Янсен

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Янсен. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ма́рсель Я́нсен (ням.: Marcell Jansen; 4 лістапада 1985, Мёнхенгладбах, Германія) — нямецкі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Германіі на пазіцыі паўабаронцы. Часам гуляў таксама і на пазіцыі абаронцы.

Біяграфія

«Барусія» Мёнхенгладбах

Марсель перайшоў у «Барусію» з мясцовай спартыўнай школы «Люрып» ў 1993 годзе. Да моманту свайго першага траплення ў заяўку на матч Бундэслігі 20 верасня 2003 года ён ужо меў вопыт выступлення за розныя юніёрскія зборныя сваёй краіны, аднак у той гульні перамогу атрымалі футбалісты клуба «Гановер 96» з лікам 2:0, галоўны трэнер Эвальд Лінен гэтак і не выпусціў яго на поле. Пасля паражэння Лінена звольнілі, а Янсена адправілі ў юнацкую каманду.

Упершыню Янсен з’явіўся на поле 11 снежня 2004 года на берлінскім Алімпіяштадыёне, калі яго каманда саступіла «Герце» з непрыстойным лікам 6:0. У той гульні Янсен адзначыўся толькі парушэннем правілаў і пакараннем. Аднак галандскі трэнер Дык Адвакат працягваў давяраць маладому футбалісту, перыядычна выпускаючы яго на поле.

«Баварыя»

Улетку 2006 года да ўлюбёнца заўзятараў з Мёнхенгладбаха паступіла некалькі павабных прапаноў, аднак новы трэнер «Барусіі» Юп Гайнкес заявіў, што Янсен з катэгорыі ігракоў «не для продажу», з чым пагадзіўся і сам футбаліст, сказаўшы, што не збіраецца пакідаць родны клуб «гэтак рана». Аднак у канцы сезону Янсен падпісаў чатырохгадовы кантракт з мюнхенскай «Баварыяй» пасля таго, як «Барусія» пакінула Бундэслігу[4].

«Гамбург»

Улетку 2008 года Янсен перайшоў у «Гамбург», падпісаўшы кантракт на пяць гадоў[5]. У чэрвеня 2012 года падоўжыў кантракт за чэрвеня 2015 года, па заканчэнні якога «Гамбург» не стаў прапаноўваць Марселю новы кантракт. У выніку, 8 ліпеня Янсен абвясціў аб завяршэнні кар’еры з-за шматлікіх траўм[6].

Нацыянальная зборная

Дэбют за зборную адбыўся 3 верасня 2005 года ў Браціславе. У матчы, дзе перамогу атрымалі славацкія футбалісты з лікам 2:0, Юрген Клінсман выпусціў яго на замену Томасу Гітцльшпергеру.

Дасягненні

Сцяг Германіі Баварыя:

Сцяг Германіі Зборная Германіі:

Зноскі

  1. Marcell Jansen // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. MARCELL JANSEN // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Marcell Jansen // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. «Бавария» подписала контракт с Марселем Янсеном. «Про футбол».
  5. Янсен сменил «Баварию» на «Гамбург» Архівавана 10 кастрычніка 2008.. Чемпионат.ру
  6. Футбол. Защитник сборной Германии Марсель Янсен принял решение завершить карьеру в 29 лет. pressball.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лістапада
Катэгорыя·Ігракі зборнай Германіі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Баварыя Мюнхен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Барусія Мёнхенгладбах
Катэгорыя·Футбалісты Германіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мёнхенгладбаху
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Гамбург
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта