wd wp Пошук:

ФК Герта Берлін

«Герта» (ням.: Hertha BSC) — нямецкі футбольны клуб з горада Берлін. Заснаваны ў 1892 годзе. Двухразовы чэмпіён Германіі (1930, 1931) і Кубка нямецкай лігі (2001, 2002). Клуб быў адным з заснавальнікаў нямецкай футбольнай асацыяцыі ў Лейпцыгу ў 1900 годзе.

Гісторыя

Раннія часы

Футбольны клуб «Герта» быў заснаваны 25 ліпеня 1892 года і называўся «БФК Герта 92». Маладыя людзі, якія заснавалі клуб доўга разважалі над назвай, пакуль адзін з іх не ўспомніў, як падарожнічаў з бацькам на параходзе «Герта». На трубе ў парахода былі бела-блакітныя палоскі, колеры якіх сталі колерамі формы каманды. А само слова «Герта» — варыяцыя слова «Нертус» (багіня ўрадлівасці ў старажытнагерманскай міфалогіі). Так што, у назве клуба аб’ядналіся мора, у выглядзе парахода, і суша, у выглядзе багіні. Мянушка «Герты» аналагічная «ювентусаўскай» — старая дама «Die Alte Dame». Прыстаўка BSC, якая азначае Berliner Sport-Club, з’явілася ў 1920 годзе, калі добра выступаючая ў футболе, але бедная фінансава «Герта» злілася з заможным Берлінскім спартыўным клубам.

Утварэнне Бундэслігі

Падчас фарміравання Бундэслігі, у 1963 годзе «Герта» была лепшым клубам Берліна і таму аўтаматычна атрымала права ўдзельнічаць у новым спаборніцтве. У першым сваім сезоне ў Бундэслізе «Герта» паказала сябе моцным серадняком, але ўжо на наступны сезон яе ўжо чакала паніжэнне ў класе з-за спробы подкупу ігракоў, а таксама па нейкіх палітычных матывах. Многія людзі ўсё роўна жадалі бачыць у Бундэслізе каманду з Берліна і таму на наступны сезон у Бундэслізе абгрунтавалася каманда «Тасманія-1900», якая ў тым сезоне паказала галоўны антырэкорд Бундэслігі, выйграўшы толькі два матчы, чатыры разы згуляўшы ўнічыю і прайграўшы 28 разоў пры розніцы мячоў 15:108[1]. Пасля такога буйнога правалу берлінцы сталі спрабаваць знайсці спосаб вярнуць у галоўную лігу краіны «Герту» і ў сезоне 1968/69 яны здолелі гэта зрабіць.

Неўзабаве, у 1971 годзе клуб трапіў у фінансавыя непрыемнасці — утварылася запазычанасць на суму ў 6 млн марак. Берлінцы знайшлі выхад з гэтага становішча шляхам продажу былога стадыёну.

У 1970-х гадах «Герта» трывала замацавалася ў Першай Бундэслізе. У сезоне 1974/75 берлінцы занялі другое месца пасля мёнхенгладбахскай «Барусіі». У 1977 і 1979 гадах клуб выйшаў у фінал Кубка Германіі, і ў тым жа 1979 годзе ў паўфінал Кубка УЕФА[2]. Аднак зноў камандзе рушыў услед спад і ў сезоне 1979/80 яна вылецела ў Другую Бундэслігу, адкуль вярнулася толькі ў сезоне 1990/91, пасля чаго зноў апусцілася ў Другую Бундэслігу. У 1997 годзе «Герта» вярнулася ў Бундэслігу.

Апошнія гады

У 2001 і 2002 гадах «Герта» заваявала Кубак лігі Германіі. У 2006 годзе каманда здолела перамагчы Кубак Інтэртота. У сезоне 2007/08, нягледзячы на фініш на 10 месцы, клуб перамог у рэйтынгу Fair Play і ўдзельнічаў у Кубку УЕФА 2008/09. У сезоне 2008/09 «Герта» заняла 4-е месца і атрымала права выступаць у еўракубках, але праз год вылецела ў Другую Бундэслігу. Клуб у сезоне 2010/11 выступаў у Другой Бундэслізе, за 3 туры да заканчэння чэмпіянату «Герта» заваявала пуцёўку ў элітны нямецкі дывізіён. Сезон 2011/12 берлінцы пачалі ў першай па значнасці лізе, аднак, заняўшы 16-е месца, саступілі ў плэй-оф «Фартуне» з Дзюсельдорфа і зноў выбылі ў Другую Бундэслігу. У сезоне 2012/13 «Герта» атрымала перамогу ў другім дывізіёне і зноў трапіла ў Бундэслігу.

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Брамнікі
1 Данія Бр Олівер Крыстэнсен 1999
22 Нарвегія Бр Рунэ Ярстэйн 1984
Абаронцы
2 Славакія Аб Петар Пекарык 1986
3 Уругвай Аб Агустын Рохель 1997
5 Харватыя Аб Філіп Урэмавіч 1997
16 Англія Аб Джонджа Кені 1997
17 Германія Аб Максіміліян Мітэльштэт 1997
20 Германія Аб Марк-Олівер Кемпф 1995
21 Германія Аб Марвін Платэнгарт Капітан каманды 1992
31 Германія Аб Мартан Дардаі 2002
34 Харватыя Аб Іван Шуніч 1996
36 Нідэрланды Аб Дэявайсіа Зефёйк 1998
42 Германія Аб Юліян Айчбергер 2004
44 Германія Аб Лінус Гехтэр 2004
Паўабаронцы
6 Чэхія ПА Уладзімір Дарыда 1990
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Паўабаронцы
8 Германія ПА Суат Сердар 1997
27 Гана ПА Кевін-Прынс Баатэнг 1987
29 Францыя ПА Люка Тузар 1997
Нападнікі
7 Германія Нап Дэві Зельке 1995
10 Нідэрланды Нап Жан-Поль Баэцьюс 1994
11 Францыя Нап Мізіян Мааліда 1999
14 Бельгія Нап Додзі Лукебакіа 1997
18 Францыя Нап Вільфрыд Канга 1998
19 Чарнагорыя Нап Стэван Явеціч 1989
23 Германія Нап Марка Рыхтэр 1997
28 Францыя Нап Келіян Нсана 2002
30 Рэспубліка Карэя Нап Дон Чжун Лі 1997
39 Германія Нап Дэры Шэргант 2002
40 Нігерыя Нап Чыдэра Эджуке 1998
Германія Нап Джэсік Нганкам 2000

Зноскі

  1. «Tasmania Berlin-Gropiusstadt». Abseits Guide to Germany.
  2. «Hertha BSC Berlin». Abseits Guide to Germany.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1892 год у Берліне
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1892 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Германіі
Катэгорыя·ФК Герта Берлін
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта