У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шумячар. Марк Аляксандравіч Шумячар (нар. 13 сакавіка 1948, г. Хмільнык, Вінніцкая вобласць, УССР) — беларускі архітэктар.
Скончыў у 1971 годзе архітэктурны факультэт Палтаўскага інжынерна-будаўнічага інстытута (выкладчыкі архітэктурных дысцыплін А. А. Шумілін, П. П. Чарняховец). Працаваў у Днепрадзяржынску, у 1973—2004 гадах у «БелНДІПгорадабудаўніцтва», з 1978 года — кіраўнік групы архітэктараў; з 2004 года ў інстытуце «Мінскпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1979 года. Пражываў у Мінску.
Асноўныя працы: генеральныя планы г. Крычава (1977, 1988), г. Асіповічаў (1985), г. п. Дрыбіна (1989), г. Гомеля (2002), г. Мазыра (2003), ПДП цэнтра, Паўночнага жылога раёна, індывідуальнай забудовы Крычава; праекты дэталёвых планіровак Прывакзальнай плошчы (1975) і цэнтра (1978) у Гродне; усходняга жылога раёна ў г. Магілёве (1976), цэнтра Ліды (1980); жылога раёна ў г. Новалукомлі (1978); цэнтра г. п. Дрыбіна; тэрыторыі ў граніцах вуліц Вясёлкавай — Ціміразева — Нарачанскай у г. Мінску (2005); жылога раёна Масюкоўшчына ў г. Мінску (2005); тэрыторыі ў граніцах вуліц Клумава—А. Кашавога—Шчарбакова ў г. Мінску (2007).
Праекты рэгенерацыі: гістарычнай часткі цэнтра г. Мсціслава (1985); гістарычнай часткі цэнтра г. Навагрудка (1987). Праекты забудовы: тэрыторыі ў граніцах вуліц Вясёлкавай — Ціміразева — Нарачанскай у г. Мінску (2005); мікрараёнаў Масюкоўшчына-3,4, 5,6 у г. Мінску (2006-09); установы аховы здароўя «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі» па вул. Кіжаватава, 58 у г. Мінску (карэктура; 2007-08).
За распрацоўку новага генеральнага плана г. Гомеля ўзнагароджаны Ганаровым граматамі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (2003) і Гомельскага гарвыканкама (2003). У рэспубліканскім конкурсе, які праводзіцца БСА (2003), за распрацоўку генеральнага плана г. Гомеля ганараваны дыпломам лаўрэата ў намінацыі «Горадабудаўнічы праект»