wd wp Пошук:

Мардоўнік

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мардоўнік (значэнні). Мардо́ўнік[4][5] (Echínops) — род кветкавых раслін сямейства астравыя, або складанакветныя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя, радзей аднагадовыя і двугадовыя, калючыя травяністыя расліны са стрыжнёвым коранем. Сцябло прамое, простае або галінастае ў верхняй частцы, часта апушанае. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла, простае. Кветкі трубчастыя, у шматлікіх адзіночных кошыках, утвараючых шарападобныя або падоўжаныя галоўчатыя суквецці з агульнай абгорткай. Абгорткі асобных кошыкаў складаюцца з 12—25 лісцікаў. Плодсямянка з чубком.

Распаўсюджанне і экалогія

Распаўсюджаны ад Іберыйскага паўвострава па Паўднёвай Еўропе да Японіі. Паўднёвая мяжа арэала праходзіць па Паўночнай Афрыцы, Малой Азіі, Ірану і Афганістану.

Расце, як правіла, па схілах узгоркаў, у стэпах, па берагах рэк на лугах, на ўзлесках сярод хмызнякоў, на пустках і ў ярах. На тэрыторыі Беларусі 1 від — Мардоўнік круглагаловы.

Віды

Мардоўнік круглагаловы (Echinops sphaerocephalus). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Род складае каля 190 відаў[6] (каля 150 відаў[7]).

Некаторыя віды:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Echinops L. (англ.)  (Праверана 9 чэрвеня 2010)
  4. Напісанне Мардоўнік у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 10. Мн., 2000, С. 112.
  5. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 47. — 160 с. — 2 350 экз.
  6. The Plant List: Echinops
  7. 1 2 3 4 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравыя