wd wp Пошук:

Маравіль

Мараві́ль[1] (трансліт.: Maraviĺ, руск.: Маревиль) — аграгарадок у Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 17 км ад Бярозы, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя

У 1843 годзе вядома як фальварак у складзе маёнтка Сігневічы, належаў Рамуальду Нейгоф-Лею, які пабудаваў драўляны дом з мансардай (у савецкі час перабудаваны). Быў закладзены парк. У канцы XIX ст. пад назвай Марвіль у Равяціцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. У 1890 годзе памешчыку разам з іншымі пунктамі належалі 3582 дзес. зямлі.

На 1905 года — фальварак Моравіль, альбо Лубкі. З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. З 1921 года — у складзе Польшчы. На 1924 года фальварак у Равяціцкай гміне Пружанскага павета Палескага ваяводства. З 1932 года ў Сігневіцкай гміне.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года маёнтак у Сігневіцкім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1950 годзе тут была створана Сігневіцкая МТС (у 1957 пераўтворана ў машынна-меліярацыйную станцыю, з 1961 будаўніча-мантажнае ўпраўленне, з 1981 ПМК-54 трэста «Брэстводбуд»), Паводле перапісу 1959 года — пасёлак ММС.

Планіроўка

Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з поўначы на поўдзень, да якой прымыкаюць 2 кароткія завулкі з зах. боку, у паўночнай частцы яшчэ адна кароткая вуліца з усходняга боку.

Насельніцтва

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Сігневіцкі сельсавет
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Населеныя пункты паводле алфавіта
Аграгарадкі Брэсцкай вобласці
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Населеныя пункты Бярозаўскага раёна