wd wp Пошук:

Мануэл I

Заручыны Мануэла I і інфанты Марыі

Мануэл I Шчаслівы (парт.: Manuel I o Venturoso; 31 мая 1469 — 13 снежня 1521) — кароль Партугаліі з 25 кастрычніка 1495.

Біяграфія

Сын інфанта Фернанду, герцага Візеу і інфанты Беатрысы. Яго бацька быў другім сынам караля Эдуарда (Дуарты), а яго маці — унучкай караля Жуана I. Мануэл стаў спадчыннікам пасля гібелі прынца Афонсу, адзінага законнага сына караля Жуана II.

Кіраванне

Мануэл працягнуў палітыку сваіх папярэднікаў, накіраваную на пашырэнне ўладанняў Партугаліі. Яго кіраванне адзначылася эпохай геаграфічных адкрыццяў. Пры ім Васка да Гама дасягнуў берагоў Індыі ў 1498 годзе, а Педру Алварыш Кабрал адкрыў Бразілію. Гэты час быў перыядам вышэйшай магутнасці Партугаліі, перыядам яе росквіту як марской дзяржавы.

Па імі караля Мануэла I названы архітэктурны стыль — мануэліна, у якім знайшла свой выраз эпоха геаграфічных адкрыццяў.

У снежні 1496 года Мануэл I выдаў дэкрэт аб выгнанні яўрэяў з Партугаліі і абавязковым хрышчэнні ўсіх дзяцей. 20 000 яўрэяў пакінулі краіну. Тыя, хто засталіся былі падвергнуты гвалтоўнаму хрышчэнню паводле дэкрэту ад 19 сакавіка 1497 года.[4]

Сям’я

У 1497 годзе Мануэл ажаніўся з Ізабелай Астурыйскай (14701498), дачкой Фердынанда II Арагонскага і Ізабелы I Кастыльскай і ўдавой спадчынніка прастола інфанта Афонсу. Шлюбны дагавор патрабаваў выгнання яўрэяў з Партугаліі, што было неадкладна выканана. Праз год Ізабела памерла пры родах доўгачаканага спадчынніка.

У 1500 годзе Мануэл ажаніўся з сястры Ізабелы, Марыяй Арагонскай. Дзеці:

Трэцяй жонкай Мануэла стала пляменніца двух папярэдніх — дачка іх сястры Хуаны Вар’яткі Элеанора Аўстрыйская (14981558). Дзеці:

Пасля смерці Мануэла ў 1521 годзе ад чумы, яго спадчыннікам стаў сын ад Марыі Арагонскай Жуан III.

Зноскі

  1. 1 2 3 Kindred Britain
  2. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. Lundy D. R. The Peerage
  4. Артыкул «Новые христиане» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
Папярэднік:
Жуан II
Кароль Партугаліі
1495-1521
Пераемнік:
Жуан III
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лісабоне
Катэгорыя·Авіская дынастыя
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатой ружай
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Памерлі ў Лісабоне
Катэгорыя·Памерлі ў 1521 годзе
Катэгорыя·Авіская дынастыя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвязкі
Катэгорыя·Каралі партугальскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1469 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ад чумы