wd wp Пошук:

Мануэліна

Акно каралеўскага кляштара(руск.) бел. ў Тамары(руск.) бел..

Мануэліна, дакладней мануэліну (парт.: Manuelino) — стыль у гісторыі архітэктуры Партугаліі XV—XVI стст., нацыянальны варыянт Рэнесансу. Названы па імені караля Мануэла I Шчаслівага (гады праўлення 1495—1521). Гэты час быў перыядам найвышэйшай магутнасці Партугаліі, перыядам яе росквіту як марской дзяржавы. Яна набывае шматлікія калоніі. Партугальцы склалі на морах канкурэнцыю генуэзцам і іспанцам, самым моцным мараходам тагачаснага свету. Звязаны з гэтым эканамічны і культурны ўзлёт знайшоў адлюстраванне ў інтэнсіўным будаўніцтве.

У мануэліна змяшаныя элементы готыкі, маўрытанскага стылю(руск.) бел., Рэнесансу і экзатычных матываў. Можна казаць нават, што ў гэтым стылі выявіўся ўплыў індыйскага мастацтва(англ.) бел.. Гэты стыль выказвае як бы ўражанні еўрапейца, які ўпершыню ўбачыў новы свет і невядомыя краіны. Мануэліна можна параўнаць з іспанскім платэрэска(руск.) бел., асабліва на ранняй стадыі развіцця. У ім таксама афармленне пабудоў вырашалася на аснове плоскай сцены, багата упрыгожанай дэталямі, але партугальская архітэктура апынулася «сакавіцей» і дынамічней. Яна больш насычана вобразамі і асабліва схільная да дэкарацыі і раскошы.

Архітэктура партугальскага Адраджэння не абмежавалася толькі стылем мануэліна. Пазней у Партугалію пачаў пранікаць італьянскі ўплыў, і ў сярэдзіне XVI ст. нацыянальны стыль змяніўся інтэрнацыянальнымі рэнесанснымі формамі (у творчасці Дыёгу дзі Таралва(парт.) бел., 1500—1566).

Узоры стылю

У манастыры іеранімітаў.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Архітэктурныя стылі
Катэгорыя·Старонкі з недагледжанымі перакладамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастацтва Партугаліі