wd wp Пошук:

Педру Алварыш Кабрал

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кабрал. Педру Алварыш Кабрал (1467 ці 1468, Бельмонтэ — каля 1520, Сантарэн) — партугальскі мараплавец, якому належыць адкрыццё Бразіліі.

Адкрыццё Бразіліі

Паходзіў са шляхетнай партугальскай сям’і. Пасля ўдалага вяртання Васка да Гама быў пасланы ў Індыю каралём Мануэлам I у якасці адмірала 2-га партугальскага флоту, які складаўся з 13 караблёў і 1200 чалавек экіпажа.

Адплыў 9 сакавіка 1500 года з Лісабона, але, каб пазбегнуць зацішша на афрыканскім беразе, узяў больш заходні кірунак і праз месяц апынуўся ля берага Паўднёвай Амерыкі, цяпер бразільскага. 24 красавіка ён высадзіўся і назваў берагавую паласу Terra da Vera Cruz, абвясціўшы яе валоданнем Партугаліі.

Усведамляючы значэнне зробленага ім адкрыцця, Кабрал накіраваў у Лісабон аднаго з капітанаў, Гаспара дэ Лемуша, са знакамітым пасланнем каралю, якое напісаў яго сакратар Перу Ваш дэ Камін’я. Праз некалькі месяцаў кароль адправіў у Вера-Круш 3 каравелы пад камандаваннем адмірала Куэлью. Кабрал між тым аднавіў плаванне ў Індыю.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #120033267 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1467 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1468 годзе
Катэгорыя·Мараплаўцы Партугаліі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1520 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Партугаліі
Катэгорыя·Гісторыя Бразіліі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў акрузе Каштэлу-Бранку