«Маланка Orchestra» — беларускі музычны гурт з Мінска, які выконвае музыку у розных стылях — ад ска да gypsy-твісту.
Калектыў утварыўся вясной 2007 года. «Маланка Orchestra» з’яўляецца аркестрам танцавальнай музыкі і песень. У працах пераважаюць мелодыі румынскіх цыган, рытмы самба, музычныя традыцыі аркестра Леаніда Уцёсава, сёрф-рок фільмаў Таранціна, чачотка рок-н-ролу і лірызм ды драма клезьмеру (kletzmer). У 2011-2012 гадах лідар гурта Леанід Паўлёнак абвясціў пра працу адразу над двума альбомамі, якія мелі чарнавую назву «Маланка мікс»[1] і «Песни плача и удачи»[2]. Але далей за дэма-запісы справа не кранулася.
Вядучая ідэя аркестра лепш за ўсё выяўляецца праз словы Ігі Попа: «Добрыя танцавальныя рытмы і кранальныя мелодыі яднаюць людзей».