wd wp Пошук:

Максім Восіпавіч Рапейка

Максі́м Во́сіпавіч Рапе́йка (190725 лютага 1940), удзельнік Савецка-фінляндскай вайны, камандзір 149-га асобнага разведвальнага батальёна 113-й стралковай дывізіі(руск.) бел. 7-й арміі(руск.) бел. Паўночна-Заходняга фронту(руск.) бел., Герой Савецкага Саюза, капітан.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Полацку[1] у сям’і служачага. Яўрэй. Адукацыя сярэдняя.

У РСЧА з 1926 года. Скончыў ваеннае пяхотнае вучылішча. Член УКП(б) з 1932 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гадоў.

У канцы студзеня 1940 года батальён пад камандаваннем капітана Максіма Рапейкі заняў важную вышыню ў раёне чыгуначнай станцыі «Юханэс» (цяпер пасёлак Савецкі) і нанёс праціўніку значныя страты ў жывой сіле і баявой тэхніцы. Група байцоў на чале з камбатам М. В. Рапейка выбіла ворага са станцыі.

У баі за востраў Ласісаары (цяпер востраў Сцекляны, размешчаны побач з востравам Туркін-саар, цяпер — Аўчыны) 25 лютага 1940 года адважны афіцэр-разведчык загінуў смерцю храбрых. Пахаваны на месцы баёў.

Узнагароды

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 сакавіка 1940 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» капітану Рапейке Максіму Восіпавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Зноскі

  1. 1 2 Цяпер - Віцебская вобласць; згодна з іншымі дадзенымі нарадзіўся ў горадзе Коўна (цяпер — Каўнас, Літва)
  2. Цяпер — Выбаргскі раён, Ленінградская вобласць, Расія

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Выбаргскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Выбаргскай губерні
Катэгорыя·Загінулі ў баях савецка-фінляндскай вайны
Катэгорыя·Памерлі ў Выбаргскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 25 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза