Вардарская Македонія — тэрыторыя на поўначы вобласці Македонія, на 98 % супадае з межамі сучаснай рэспублікі Паўночнай Македоніі, 2 % увайшлі ў склад Сербіі[1][2][3][4][5][6]. Плошча тэрыторыі складае 25713 км²[7] Вардарская Македонія атрымала сваю назву па галоўнай рацэ — Вардары — і ўзнікла як тэрытарыяльнае набыццё Сербіі ў выніку Бухарэсцкага дагавора 1913 года.