Дэнамінацыя ў эканоміцы — узбуйненне грашовай адзінкі краіны без змены яе наймення, якое праводзіцца ў мэтах палягчэння грашовага абароту і надання большай паўнавартаснасці грошам. Дзякуючы дэнамінацыі атрымоўваецца значна скараціць колькасць грашовых купюр і манет, што знаходзяцца ў абароце.