wd wp Пошук:

Македонская літаратура

Прыгожае пісьменства на македонскай мове зарадзілася ў 19 ст. і звязана з дзейнасцю асветнікаў Канстанціна і Дзімітра Міладзінавых, Партэнія Зографскага(макед.) бел., Конэ Самарджыева(макед.) бел. і інш.

Новая македонская літаратура

У станаўленні новай македонскай пісьменнасці і літаратуры вялікая роля належыць Крстэ Місіркаву, які даў першы ўзор кадыфікацыі македонскай літаратурнай мовы.

У рэчышчы рэвалюцыйнай і народна-патрыятычнай традыцый развівалася паэзія (Коле Нядзелкаўскі(руск.) бел., Венка Маркоўскі(макед.) бел.), рэалістычныя тэндэнцыі выявіліся ў драматургіі (Васіл Ілёскі(макед.) бел.). Першы паэтычны зборнік на македонскай мове — «Белыя досвіткі» Кочы Раціна(руск.) бел. быў выдадзены ў 1939 годзе.

Сучасная македонская літаратура

Пасля Другой сусветнай вайны заснаваны Саюз македонскіх пісьменнікаў(макед.) бел. (1946), Таварыства македонскай мовы і літаратуры (1954), пачалі выходзіць літаратурныя перыядычныя выданні. Найбольшага росквіту дасягнула паэзія (Слаўка Янеўскі(руск.) бел., Блажа Конескі, Аца Шопаў(макед.) бел., Ганэ Тадароўскі(макед.) бел.) і навелістыка (Улада Малескі(макед.) бел., Ёван Бошкаўскі(макед.) бел., Джорджы Абаджыеў(макед.) бел.). Асновы новай драматургіі і заклалі Коле Чашуле(макед.) бел. і Васіл Ілёскі(макед.) бел.. У 19501960-я гг. вядучым літаратурным жанрам стаў раман («Вёска за сямю ясенямі» і «І боль, і гнеў» Янеўскага, «Тое, што было небам» і «Ткацкі станок» Малескага, «Пабрацімы» і «Глухія досвіткі» Ёрдана Леава(макед.) бел., «Зоркі падаюць самі» Сімана Дракула(макед.) бел.), зарадзілася аповесць (Дзімітар Солеў(макед.) бел.). Асноўныя тэмы твораў — нацыянальна-вызваленчая барацьба, чалавек і рэвалюцыя, антыфашскае супраціўленне, сацыялістычныя пераўтварэнні. У гэтыя гады ў літаратуры адзначыўся т.зв. працэс дэдагматызацыі, адмаўлення ад лініі развіцця, вызначанай савецкімі ўзорамі, сацыялістычным рэалізмам; дэклараваліся ідэйна-эстэтычны плюралізм, разнастайнасць творчай метадалогіі.

У 1970-я гг. ўзмацніліся рэалістычныя тэндэнцыі. Найбольш прыкметныя творчыя здабыткі належалі паэтам Ганэ Тадароўскаму, Радавану Паўлоўскаму(макед.) бел., Антэ Попаўскаму(макед.) бел., Матэі Матэўскаму, празаікам Жыўку Чынгу(руск.) бел., Сіману Дракулу(макед.) бел., Ташку Геаргіеўскаму(макед.) бел., Джорджы Абаджыеву(макед.) бел., драматургам Васілу Ілёскаму(макед.) бел., Томэ Арсоўскаму(руск.) бел..

Для сучаснай літаратуры Македоніі характэрна суіснаванне разнастайных ідэйна-эстэтычнага і мастацкага кірункаў.

Беларускія пераклады

На беларускай мове выдадзены македонскія казкі ў зборніку «Ці страшны страх?» (1970), «Югаславянскія казкі» (1999) і апавяданні ў зборніку «Югаслаўскія апавяданні» (1975). На беларускую мову паасобныя творы македонскіх пісьменнікаў перакладалі Ніл Гілевіч, П. Кавалёў, М. Паслядовіч, А. Разанаў, М. Ракітны, І. Чарота.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Літаратура на македонскай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Літаратура паводле моў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай