wd wp Пошук:

Майсей Калінікавіч Юскавец

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Юскавец. Майсей Калінікавіч Юскавец (16 жніўня 1898, вёска Заверша, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць — 23 красавіка 1969) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акадэмік АН БССР (1950), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1957—1961), доктар ветэрынарных навук (1941), прафесар (1943). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1958). Удзельнік Грамадзянскай вайны і Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі ветэрынарны інстытут (1925)[1]. У 1928—1935 гадах — асістэнт, дацэнт, намеснік дырэктара Маскоўскага зоаветэрынарнага інстытута. У 1936-39 гг. — член ветэрынарнай секцыі УАСГНІЛ. З 1941 па 1943 год — на фронце, ваентветурач 2-га рангу, эпізаатолаг. У 1943—1949 гадах — кіраўнік эпізааталагічнай службы Галоўнага ветэрынарнага ўпраўлення Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР. З 1950 года — поўнасцю на рабоце ў БССР: у 1950—1956 гадах — у Інстытуце жывёлагадоўлі, у 1957—1959 — дырэктар Беларускага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута. У 1957—1961 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР, у 1961—1969 — загадчык аддзела мікрабіялогіі і імуналогіі Беларускага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута[1].

Навуковы і практычны ўклад

Працы па эпізааталогіі, мікрабіялогіі, імуналогіі, пытаннях барацьбы з хваробамі сельскагаспадарчых жывёл. Распрацаваў і ўвёў у практычны ўжытак сістэму паскоранага аздараўлення гаспадарак пры сухотах буйной рагатай жывёлы, распрацаваў і ўвёў ва ўжытак прыгатаванне вакцыны са штаму бруцэл, вывучыў імунагенез пры прышчэпках названай вакцыны[1], сістэму мерапрыемстваў па ліквідацыі бруцэлёзу сельскагаспадарчых жывёл. Распрацаваная ім вакцына дазволіла поўнасцю ліквідаваць бруцэлёз у рэспубліцы.

Аўтар больш за 150 навуковых і навукова-папулярных прац, у тым ліку 5 манаграфій. Распрацаваў напрамкі дзейнасці наноў створанага пасля вайны Беларускага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута, укамплектаваў інстытут навуковымі кадрамі, стварыў беларускую школу ветэрынарыі.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1954), «Знак Пашаны» (1958, 1968). Яго імем названая сярэдняя школа ў вёсцы Заверша Драгічынскага раёна, дзе ён вучыўся.

Асноўныя працы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Юхновец Арсентий Гаврилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 713. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кобрынскім павеце
Катэгорыя·Памерлі ў 1969 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі
Катэгорыя·Дактары ветэрынарных навук
Катэгорыя·Ветэрынары Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Маскоўскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны і біятэхналогіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Драгічынскім раёне
Катэгорыя·Памерлі 23 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедычны даведнік Беларусь (1995) без назвы артыкула
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»