wd wp Пошук:

Майроніс

Майроніс (літ.: Maironis, сапраўднае імя Ёнас Мачуліс; 21 кастрычніка [2 лістапада] 1862, Пасандравіс, цяпер Расяйнейскі раён — 28 чэрвеня 1932, Каўнас) — літоўскі паэт, драматург, выбітны прадстаўнік літоўскага рамантызму; тэолаг, каталіцкі святар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю і валоданне польскай мовай атрымаў дома. Вучыўся ў Ковенскай гімназіі ў 1873—1883 гадах.

У 1883—1884 гадах вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце ў Кіеўскім універсітэце Святога Уладзіміра.

У 1884 годзе па жаданні бацькоў паступіў у Ковенскую духоўную семінарыю. Пасля яе заканчэння ў 1888 годзе працягнуў вучобу ў пецярбургскай Духоўнай акадэміі, якую скончыў у 1892 годзе.

У 1892—1894 і 1909—1932 гадах выкладаў у Ковенскай духоўнай семінарыі, у 1909—1932 гадах яе рэктар.

У 1894—1909 гадах прафесар Пецярбургскай духоўнай акадэміі; з 1903 года доктар тэалогіі. У 1922—1932 гадах загадчык кафедры маральнай тэалогіі Літоўскага універсітэта ў Каўнасе (з 1930 гады Універсітэт Вітаўта Вялікага). У 1923—1924 гадах выкладаў у гэтым універсітэце літоўскую літаратуру.

Імем Майроніса названы вуліцы ў Вільні (Вуліца Майронё), Каўнасе і іншых гарадах Літвы.

Беларускія пераклады

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі[6].

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Майронис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Maironis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Maironis // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Майронис // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выкладчыкі Каўнаскай духоўнай семінарыі
Пісьменнікі паводле алфавіта
Пахаваныя ў Каўнасе
Нарадзіліся ў 1862 годзе
Нарадзіліся 2 лістапада
Выкладчыкі Універсітэта Вітаўта Вялікага
Драматургі Літвы
Памерлі ў 1932 годзе
Нарадзіліся ў Расяйнейскім раёне
Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
Літоўскамоўныя паэты
Памерлі ў Каўнасе
Каталіцкія святары
Паэты Літвы
Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі
Постаці літоўскага каталіцтва
Выпускнікі Каўнаскай духоўнай семінарыі
Памерлі 28 чэрвеня
Пісьменнікі Літвы
Літоўскамоўныя пісьменнікі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Асобы