wd wp Пошук:

Майкл Грант Ігнацьеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ігнацьеў.

Майкл Грант Ігнацьеў (англ.: Michael Grant Ignatieff; 12 мая 1947, Таронта) — канадскі гісторык і палітык, часовы лідар апазіцыйнай Ліберальнай партыі.

З 10 снежня 2008 Ігнацьеў з’яўляецца лідарам апазіцыі ў ніжняй палаце канадскага парламента, дзе ён прадстаўляе акругу Этоўбіка-Лейкшор (правінцыя Антарыа) з 2006.

Ігнацьеў атрымаў ступень бакалаўра па гісторыі ў Таронцкім універсітэце. Пасля вучыўся ў Оксфардзе і атрымаў ступень доктара па гісторыі ў Гарвардзе ў 1976.

Ён працаваў выкладчыкам ва Універсітэце Брытанскай Калумбіі, Кембрыджы, Лонданскім універсітэце, Каліфарнійскім універсітэце і Гарвардзе. Жывучы ў Вялікабрытаніі, Ігнацьеў адначасова з універсітэцкаю кар’ераю працаваў на радыё і тэлебачанні Бі-бі-сі. Ён з’яўляецца аўтарам 15 кніг.

Ігнацьеў прыйшоў у канадскую палітыку ў лістападзе 2005.

З 2016 года - рэктар Цэнтральна-Еўрапейскага ўніверсітэта ў Будапешце.

Сямья і асабістае жыццё

Ігнацьеў з’яўляецца нашчадкам рускіх графаў Ігнацьевых. Яго бацька Георг Ігнацьеў быў канадскім дыпламатам расійскага паходжання. Дзед Майкла, Павел Мікалаевіч Ігнацьеў, быў міністрам народнай асветы пры Імператары Мікалае II. Прадзед Майкла, Мікалай Паўлавіч Ігнацьеў, быў міністрам унутраных спраў пры Імператары Аляксандры III. Прадзед Ігнацьева па лініі маці, Джордж Манро Грант, быў дырэктарам Універсітэта Каралевы ў Кінгстане.

Першай жонкай Ігнацьева з’яўлялася брытанка Сюзан Бераклаў. Ад шлюбу з Бераклаў Ігнацьеў мае сына Тэа і дачку Соўфі. Зараз ён жанаты на венгерцы Жужане Жохар.

Ігнацьеў з’яўляецца праваслаўным.

Зноскі

  1. Leidse Hoogleraren Праверана 19 чэрвеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Род Ігнацьевых
Катэгорыя·Ігнацьевы
Катэгорыя·Выпускнікі Таронцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1947 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Таронта
Катэгорыя·Прафесары Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Ліберальнай партыі Канады
Катэгорыя·Лідары афіцыйнай апазіцыі ў Палаце обшчын Канады
Катэгорыя·Выкладчыкі ўніверсітэта Брытанскай Калумбіі
Катэгорыя·Палітыкі Канады
Катэгорыя·Выкладчыкі Лонданскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Тайнага савета Каралевы для Канады
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты обшчын Канады
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кіраўнікі Ліберальнай партыі Канады
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 мая