wd wp Пошук:

Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт

Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт (венг.: Közép-európai Egyetem, ням.: Zentraleuropäische Universität, англ.: Central European University) — прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібамі ў Будапешце і Вене. Навучанне вядзецца на англійскай мове. Установа мае падвойную венгерскую і амерыканскую акрэдытацыю.

Агульная характарыстыка

Методыка выкладання ўстановы апелюе да адукацыйных традыцый амерыканскіх універсітэтаў. Універсітэт заахвочвае студэнтаў і выкладчыкаў праводзіць параўнальныя і міждысцыплінарныя даследаванні. Установа адрозніваецца міжнародным характарам: штогод ва ўніверсітэце прымаюць больш за 1500 замежных студэнтаў з больш чым 100 краін і каля 300 выкладчыкаў з больш чым 30 дзяржаў. Большасць студэнтаў атрымліваюць поўнае або частковае пакрыццё выдаткаў на навучанне і пражыванне ў Будапешце дзякуючы стыпендыяльнай сістэме, якая фінансуецца Джорджам Сорасам, які з’яўляецца адным з заснавальнікаў установы.

Факультэты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Універсітэты Вены
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Будапешта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1991 годзе