Юрый Мікалаевіч Азніеў (29 верасня 1919, г. Маздок, Паўночная Асеція, Расія — 20 жніўня 1986) — лесавод. Доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар.
Скончыў Бранскі лесагаспадарчы інстытут (1947).
Выкладаў у Беларускім тэхналагічным інстытуце імя С. М. Кірава (з 1947 года, кафедра лесаводства, прафесар, у 1974—1982 гадах — загадчык кафедры, у 1965—1967 гадах — дэкан лесагаспадарчага факультэта).
Навуковыя інтарэсы: вывучэнне заканамернасцей плоданашэння сасны звычайнай; пытанні высечкі лесу; біялагічная і хімічная меліярацыя глебаў; комплексны догляд за ляснымі фітацэнозамі.