wd wp Пошук:

Вадзім Эдвардавіч Матуліс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Матуліс. Вадзім Эдвардавіч Матуліс — дырэктар Ліцэя БДУ (2010—2014), кандыдат хімічных навук (2005), дацэнт (2010).

Прафесійная дзейнасць

З 2010 па 2014 гады быў дырэктарам Ліцэя БДУ.

Вучэбная праца

Падрыхтаваў і чытае курс лекцый «Квантавая хімія і будова малекул» (агульны курс для студэнтаў хімічнага факультэта БДУ). Аўтар спецкурса «Прыкладная квантавая хімія» (спецкурс для студэнтаў спецыялізацыі «неарганічная хімія»). Выкладае хімію ў класах хіміка-біялагічнага напрамку Ліцэя БДУ.

Галіна навуковых інтарэсаў і навуковая праца

Даследаванне структуры і уласцівасцяў азотазмяшчальных гетэрацыклаў і іх комплексных злучэнняў метадамі квантавай хіміі. Выкананы квантавахімічныя разлікі электрастатычных патэнцыялаў малекул азолаў, падабенства да пратона розных атамаў азоту цыклу, адноснай устойлівасці ізамераў і электроннай і геаметрычнай структуры малекул вінілтэтразолаў. Атрыманыя вынікі забяспечваюць магчымасць мэтанакіравана аптымізаваць працэсы функцыяналізацыі азолаў і селектыўнага атрымання N-замешчаных трыязолаў і тэтразолаў, а таксама дазваляюць прагназаваць рэакцыйную здольнасць вінілтэтразолаў ў працэсах палімерызацыі, што ў сукупнасці ўносіць значны ўклад у развіццё фізічнай і структурнай хіміі азолаў.

Некаторыя вынікі навуковых даследаванняў уключаны ў вучэбны дапаможнік «Прыкладная квантавая хімія: вучэбны дапаможнік».

Іншыя віды дзейнасці

З 2003 г працуе ў Ліцэі БДУ. Займаецца падрыхтоўкай навучэнцаў ліцэя БДУ да Рэспубліканскай і Міжнароднай алімпіядаў па хіміі. Сярод яго вучняў пераможцы заключнага этапу Рэспубліканскай, Мендзялееўскай і Міжнароднай алімпіяд па хіміі. З’яўляецца аўтарам шэрагу вучэбна-метадычных дапаможнікаў па хіміі, апрабацыя якіх паспяхова ажыццяўляецца ў цяперашні час у навучальным працэсе. Браў удзел у распрацоўцы адукацыйнага стандарту па хіміі. У суаўтарстве з Калевіч Таццянай Аляксандраўнай і Матулісам Віталём Эдвардавічам распрацаваў курс па выбару «Колькасныя суадносіны ў хіміі» (праграма курса зацверджана Міністэрствам адукацыі). Удзельнічае ў распрацоўцы комплексу дыстанцыйнага навучання, які ствараецца ў ліцэі БДУ. Ім распрацаваны і падтрымліваюцца два дзеючых у рамках гэтага комплексу курса: «Хімія 9» і «Завочная алімпіяда па хіміі», «студэнтамі» якіх з’яўляюцца навучэнцы ліцэя БДУ і іншых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кандыдаты хімічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Ліцэя БДУ