wd wp Пошук:

Генадзь Уладзіміравіч Пальчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пальчык. Генадзь Уладзіміравіч Пальчык (17 мая 1962, Навагрудак, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі фізік і палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. Кандыдат фізіка-матэматычных навук, доктар педагагічных навук, дацэнт.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 мая 1962 года ў г. Навагрудку Гродзенскай вобласці.

Скончыў фізічны факультэт БДУ.

Працаваў супрацоўнікам фізічнага факультэта БДУ; намеснікам дырэктара па навуковай рабоце, дырэктарам ліцэя БДУ; дырэктарам навукова-метадычнай установы «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Старшыня праўлення рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства «Веды», уваходзіць у склад шэрагу рэспубліканскіх і міжнародных калегіяльных органаў у галіне адукацыі і навукі.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

22 мая 2018 года прызначаны рэктарам Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1]. Вызвалены ад пасады ў жніўні 2020 года і прызначаны загадчыкам кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі БДУ[2]

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нацыянальнага інстытута адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Жанаты, мае двух сыноў.

Зноскі

  1. tvr.by
  2. nashaniva.by

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Ліцэя БДУ
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Рэктары Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1962 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 мая
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ